Заснавальнік пракрамлёўскага z-проекту «Рыбар» вярнуўся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі
Міхаіл Зьвінчук, ягоная жонка і трое супрацоўнікаў вярнуліся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі 9 кастрычніка. Зьвінчук падзякаваў за дапамогу расейскаму МЗС, спэцслужбам, «Ростеху», Дзьмітрыю Мядзьведзеву і Марыі Захаравай. https://smarturl.click/0O59wW
Чарнагорскія ўлады затрымалі групу з меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі і выслалі з краіны. Паводле мясцовых СМІ, расейцы маглі рыхтаваць матэрыялы супраць эўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі.
Зьвінчук знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу з 2023 году. Канал «Рыбар», які мае больш за 1,5 мільёна падпісчыкаў, абвінавачваюць у распаўсюдзе расейскай прапаганды і дэзынфармацыі.
Post #89697
1.53K

- 🤬 30
- 😁 4
- 🤡 4
- ❤ 2