TGViewer
Радыё Свабода — Беларусь Радыё Свабода — Беларусь @radiosvaboda · 13.3K subscribers
Post #89704 741
Стала вядома, як зьменшылася за 3 гады колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту

На пачатак 2026 году ў Беларусі пражывалі 2 млн 88,9 тысячы жанчын ва ўзросьце 15–49 гадоў. За тры гады іх колькасьць зьменшылася на 45,9 тысячы, сьведчаць зьвесткі Белстату. https://smarturl.click/4y9qBX

У 2025 годзе ў Беларусі нарадзіліся 54 257 дзяцей – амаль удвая менш, чым у 1995-м.

Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэньня насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў. Дэмаграфічная сытуацыя ў краіне пагоршылася пасьля падзеяў 2020 году, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.

За гады кіраваньня Лукашэнкі (з 1994 году) насельніцтва Беларусі зьменшылася амаль на 1,2 млн.
  • 🤯 10
  • 👏 4
  • ❤ 2
  • 🤬 1
More from @radiosvaboda
  1. Oct 11, 2026У Беларусі на пачатку тыдня пахаладае, уначы магчымыя замаразкі 12–14 кастрычніка ў Белару…
  2. Oct 11, 2026У вучэньнях АДКБ у Беларусі бяруць удзел больш за 1500 вайскоўцаў зь 5 краінаў У манэўрах…
  3. Oct 11, 2026Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 11 кастрычніка Ціханоўская наведвае Праг…
  4. Oct 11, 2026Трамп заявіў пра энэргетычнае замірэньне паміж Расеяй і Ўкраінай Прэзыдэнт ЗША заявіў, што…
  5. Oct 11, 2026Ціханоўская наведвае Прагу, дзе адкрываецца 30-ы міжнародны Forum 2000 Сёньня лідэрка дэма…
  6. Oct 11, 2026Спэцслужбы Польшчы атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку замаху на прэм’ера і міністра абаро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →