TGViewer
Рада БНР: афіцыйны канал Рада БНР: афіцыйны канал @radabnr · 231 subscribers
Post #1317 498
АБ 100-ГОДЗЬДЗІ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

19 чэрвеня 2024 году спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. Быкаў узьняў беларускую літаратуру на сусьветны ўзровень і быў у першым шэрагу змаганьня за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэньне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцьця мусіў правесьці на чужыне.

Рада БНР выступае ініцыятарам шырокага адзначэньня быкаўскага юбілею і заклікае беларусаў і на Бацькаўшчыне, і ў замежжы ўшанаваць памяць нашага вялікага суайчыньніка ды прадэманстраваць нашую еднасьць у абароне нацыянальных каштоўнасьцяў.

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле» — сказаў калісьці Быкаў. І сёньня мы маем і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму сьвету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменьніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду.

25 студзеня 2024 г.

На фота: Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў, сакавік 2003, Прага
  • ❤ 12
  • 👍 10
More from @radabnr
  1. Feb 13, 2024Шаноўныя падпісчыкі! Гэты інфармацыйны канал афіцыйна зачынены. Калі ласка, сачыце за паве…
  2. Feb 11, 2024Зянон Пазьняк, у інтэрв”ю Студыі Белсат гаворыць пра Раду БНР: “Адзіны Ўрад, які існуе ў в…
  3. Feb 9, 2024Д-р ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ, VI Старшыня Рады БНР. Нарадзіўся 10 лютага 1903 у Будславе. У 1…
  4. Feb 4, 20244 лютага, да дня нараджэньня Андрээя Тадэвуша Банавэнтуры КАСЬЦЮШКІ, Алеся Сёмуха, Рада БН…
  5. Feb 3, 2024Рада БНР вітае ініцыятыву Беларускага Інфармацыйнага Цэнтру ў Львове і аб"яднаньня "Заходн…
  6. Feb 2, 20242 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету нарадзіўся Вінцэнт Канстантын К…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →