TGViewer
Рада БНР: афіцыйны канал Рада БНР: афіцыйны канал @radabnr · 231 subscribers
Post #1326 953
Д-р ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ, VI Старшыня Рады БНР.
Нарадзіўся 10 лютага 1903 у Будславе. У 1927-39 гадах выкладаў гісторыю, беларускую мову і літаратуру ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі і ў Вышэйшай Школе Палітычных Навук у Вільні.
30 верасьня 1939 года арыштаваны НКВД. У 1940 годзе асуджаны на 8 гадоў канцлягероў.
Вызвалены ў 1942 годзе пасьля польска-савецкай дамовы аб вызваленьні польскіх грамадзян з лягероў. У 1942 годзе ўступіў ў польскае войска генэрала Андэрса.
Пасля вайны эміграваў у Ангельшчыну, дзе арганізаваў Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пазьней пераехаў у Таронта (Канада), ва Ўнівэрсытэце ў Атаве здабыў ступень доктара філязофіі. На працягу многіх гадоў – лідар беларускай грамады ў Канадзе.
У 1954 г. – адзін з заснавальнікаў Радыё “Вызваленьне”. У 1970 г абраны Старшынём Рады БНР.
Памёр 14 лютага 1989 г, пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў ЗША.
  • 👍 19
More from @radabnr
  1. Feb 13, 2024Шаноўныя падпісчыкі! Гэты інфармацыйны канал афіцыйна зачынены. Калі ласка, сачыце за паве…
  2. Feb 11, 2024Зянон Пазьняк, у інтэрв”ю Студыі Белсат гаворыць пра Раду БНР: “Адзіны Ўрад, які існуе ў в…
  3. Feb 4, 20244 лютага, да дня нараджэньня Андрээя Тадэвуша Банавэнтуры КАСЬЦЮШКІ, Алеся Сёмуха, Рада БН…
  4. Feb 3, 2024Рада БНР вітае ініцыятыву Беларускага Інфармацыйнага Цэнтру ў Львове і аб"яднаньня "Заходн…
  5. Feb 2, 20242 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету нарадзіўся Вінцэнт Канстантын К…
  6. Jan 28, 2024Ва ўзросьце 69 гадоў памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт. У 1990г. ён быў абраны д…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →