Пайшла з жыцьця Марыя Бялевіч (Бабіч) — удзельніца паваеннага беларускага антысавецкага падпольля.
У 1946 годзе падчас навучаньня ў Глыбоцкай пэдагагічнай вучэльні Бялевіч далучылася да нязбройнай арганізацыі „За Беларусь“, якая пазьней улілася ў Саюз беларускіх патрыётаў”.
«25 сакавіка 1946 г. разам зь іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасьць беларускаму народу. У верасьні 1947 году Марыю арыштавалі з братам Іванам. Яе судзілі разам з маці Ганнай і дзядзькам Аляксеем Бабічам, сваякоў пакаралі за неданясеньне. Усіх асудзілі на 10 гадоў канцлягераў. Пакараньне Марыя Бялевіч адбывала ў Комі АССР, Кіраўскай вобласьці, у Азерлагу пад Тайшэтам, працавала на будаўніцтве чыгункі Тайшэт-Брацк, потым у Мардоўскай АССР.
У 2019 годзе Рада БНР узнагародзіла Марыю Бялевіч мэдалём у гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Разам зь ёй узнагароду атрымалі Надзея Дземідовіч, Яўген Усюкевіч, Антон Фурс і Леакадзія Шышэя», паводле Радыё Свабода.
Post #1316
474

- 😢 20
- ❤ 2