Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Нават у роднасных мовах словы аднаго паходжаньня могуць мець зусім розныя значэньні. Беларускае ператравіць — пра спажытую смачную ежу. Расейскае „перетравить“ — пра дэратызацыю...
Адны птушкі седзьма сядзяць, затое іншыя лётма лятуць — гэта як? Беларуская граматыка зусім не сухая, яна дазваляе апісаць падзею вельмі вобразна. Як дзеяслоўны чыньнік, пра які і пагаворым.
Сёньня Ўсясьветны дзень пошты. Рэгулярная паштовая служба ў Беларусі дзейнічае з 1557 году, але ня ўвесь час яе моваю была беларуская. Таму беларускія паштовыя словы маюць варыянты.
Хваля англіцызмаў зараз трапляе ў многія мовы, у тым ліку ў беларускую. Ці ўсе яны патрэбныя, ці ўзбагачаюць „пітчынг“ і „кастамайзінг“ наш лексычны запас? Паразважайма.
5 кастрычніка — Усясьветны дзень настаўніка. Адна зь місіяў пэдагога — ацэньваць веды вучняў. „Дзевяць“ = выдатна. Але ці маем агульнапрынятыя апісальныя беларускія назвы ўсіх адзнак — ад „адзінкі“ да „дзясяткі“? Здавальняюча ці прымальна / дастаткова? Разьбіраемся.
У гэтую шчодрую восень лясы зноў усеяныя грыбамі. І зноў „грыбаўнік грыбы рве, а грыбнічы бярэ, а грыбар адно знае — варыць“. Усім ім (нам!) у прыгодзе — слоўнічак будовы грыбоў (паводле хрэстаматыйнай кнігі Галіны Сяржанінай і Івана Яшкіна)
Міні-тэст. Людзі, якія вяртаюцца да беларушчыны, прымаюць некаторыя словы, падобныя да расейскіх, за русіцызмы і не ўжываюць іх. І ў выніку зьбядняюць сваю беларускую мову. А вы? Праверце сябе.
Пачынаецца дзясяты месяц году. Назва кастрычнік — унікальна беларуская, хоць падобна ўтвораныя назвы маюць і нашыя суседзі. У друку слова кастрычнік упершыню зьяўляецца 120 гадоў таму — у 1906 годзе на старонках „Нашае нівы“.
How can I read @pramovu without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Толькі пра мову: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Толькі пра мову have?
Толькі пра мову (@pramovu) has 2.96K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Толькі пра мову know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.