TGViewer
парессия моя парресия парессия моя парресия @parressia · 392 subscribers
Post #835 352

Forwarded from Літрадыё

Важнае паведамленне ад галоўнага рэдактара Літрадыё Паўла Анціпава.

Шаноўныя слухачкі і слухачы, а таксама чытачы і чытачкі! Гэтым паведамленнем я абвяшчаю чарговы рэстарт Літрадыё. Прыкладна пяты за апошнія 18 гадоў.

Я дзякую папярэдняй камандзе за самую, бадай, эпічную версію Літрадыё, у якой да тэкстаў беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц дадаліся падкасты, крытыка, а таксама афігенны візуальны стыль.

Але апошнія паўтара года праект быў на паўзе. І ўвесь час я адчуваў, што мне яго не хапае. Да мяне прыходзілі тэксты, якія маглі б быць апублікаваныя на Літрадыё, і прыходзілі ідэі, якія маглі б быць рэалізаваныя толькі на Літрадыё. І гэтага ўсяго з’яўлялася так шмат, што я вырашыў перазапусціць Літрадыё. На гэты раз самастойна. Але з вашай дапамогай таксама.

Я палічыў, што на першыя 4 публікацыі мне патрэбна 320 еўра. І, каб не губляць час, вырашыў звярнуцца да вас. Той, у каго ёсць на гэта сілы, можа зрабіць данат. Ці той, хто мяне ведае, можа звярнуцца да мяне асабіста.

Сярод гэтых чатырох публікацый, я абяцаю, будзе адзін празаічны тэкст, адзін крытычны тэкст і вершы. Аўтары і аўтаркі гэтых публікацый атрымаюць ганарар. Дарэчы, калі вы аўтарка ці аўтар, вы заўсёды можаце напісаць мне на hello@litradio.link і прапанаваць свой тэкст.

Але гэта яшчэ не ўсё. Я вырашыў вярнуць Літрадыё непасрэдна радыё. За 18 гадоў працы ў мяне назапасіўся велізарны архіў беларускай літаратуры, агучанай самімі аўтарамі і аўтаркамі. Таксама ў апошнія гады да яго дадаліся падкасты. Таму зараз усё гэта можна пачуць сваімі вушамі ў прамым эфіры Літрадыё, якое ўжо працуе. І працуе яно круглыя суткі. Заходзьце на старонку https://litradio.link і ўключайце плэер, які ўбачыце ўверсе старонкі.

У эфіры пакуль запісы беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц 2007–2019 гадоў і падкасты Літрадыё «Адкуль бяруцца кнігі», «Супердудко» і «Каля літаратуры». Таксама ў эфіры фрэндлі-падкасты ад Беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1: «Далягляд» і «Адным кадрам», у якіх шмат разважаецца пра прыроду творчасці.

А яшчэ. Яшчэ ў эфіры гучыць беларуская музыка. У плэйлісце ўжо ёсць наступныя выканаўцы: Сяргей Пукст, TonqiXod, kmitansambl, višniovy tort, luty sakavik, Syndrom Samazvanca, tochka K., the Belarus outfit, і гэты плэйліст будзе папаўняцца і папаўняцца. Нагадваю: усё гэта вы ўжо можаце паслухаць на старонцы https://litradio.link

Ну і не магу не дадаць, што зараз я вяду перамовы з вядучымі, якія будуць весці на Літрадыё літаратурныя і проста культурныя перадачы. Такім чынам, Літрадыё — гэта новае радыё Культура. Гэта радыё той культуры, якая ніколі не магла трапіць на радыё Культура і зрабіла сабе сваё радыё. І гэтае радыё мае назву Літрадыё.

Калі хочаце такое радыё, зрабіце данат. І чакаю вас на нашай хвалі.
Litradio Медыя пра сучасную беларускую літаратуру.
  • 🙏 5
  • 🔥 3
  • ❤ 1
More from @parressia
  1. Sep 24, 2026открыт предзаказ на «Краткую историю премии Г.» с моим предисловием (1 из 6). Это самая см…
  2. Sep 14, 2026Сёння 14 верасня а 19 па Варшаве (20 па Мінску, 10 па Каліфорніі), калі мы ўсё добра налад…
  3. Sep 9, 2026моя мечта сделать что-то вроде курса или ридинг-группы по средневековой поэзии где мы буде…
  4. Sep 9, 2026в речах бьярки был обнаружен кеннинг чёрный предатель древенсых медведей стен (мышей) то е…
  5. Aug 24, 2026Вітанкі! Мы адкрываем опэн-кол на чарговы нумар Многае Леты 💀 Дасылайце вашыя вершы, проз…
  6. Aug 20, 2026Вместе с Дмитрием Строцевым в издательстве Hochroth мы собрали небольшую книгу моих стихот…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →