🇪🇪 Эстонія атрымала новую прэзідэнтку!
👩⚖️ 12 кастрычніка Юле Мадзісе (Ülle Madise) прыняла прысягу ў парламенце Эстоніі — Рыйгікогу — і афіцыйна ўступіла на пасаду прэзідэнткі краіны.
🗳️ 2 верасня яе кандыдатуру падтрымалі 71 дэпутат са 101. На гэтай пасадзе яна змяніла Аларa Карыса, які завяршыў пяцігадовы тэрмін.
💬 У сваёй першай прамове новая прэзідэнтка падкрэсліла, што будучыня Эстоніі залежыць ад даверу, надзеі і мужнасці. Яна таксама заклікала да павагі да людзей, іх свабоды і права быць рознымі.
📌 Да абрання Юле Мадзісе з 2015 года займала пасаду канцлера юстыцыі Эстоніі.
🤝 Перадача прэзідэнцкай улады — яшчэ адзін прыклад дэмакратычнай традыцыі, калі змена кіраўніка дзяржавы адбываецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і праз легітымныя інстытуты.
🔗 Крыніца: Парламент Эстоніі
📲 Чытайце і абмяркоўвайце парламентарызм у нашым канале «Парламентскі канал».
👉 Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
Post #16936
52