TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 613 subscribers
Post #16852 48
🇱🇹 ПАРЛАМЕНЦКАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ Ў ДЗЕЯННІ

🤝 Анатоль Лябедзька сустрэўся з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы Русланасам Баранавасам.

🇺🇦🇨🇦 Абмяняліся вынікамі нядаўніх міжнародных паездак: Анатоль Лябедзька — пра візіты ў Кіеў і Брусэль , Русланас Баранава — пра паездку ў Канаду.

🇦🇩 Асобна абмеркавалі сумесны івэнт падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічаюць Офіс Святланы Ціханоўскай, а таксама дэлегацыі Украіны і Літвы ў ПА АБСЕ.

🎓 Яшчэ адзін важны кірунак — запуск Школы парламентарызму. Літоўская група «За дэмакратычную Беларусь» падтрымае гэты праект і дапаможа з яго практычнай рэалізацыяй.

🔓 Прагаварылі далейшую працу па палітычных вязнях — у тым ліку максімальны абмен інфармацыяй і каардынацыю намаганняў па гуманітарным трэку.

🇪🇺 Таксама абмеркавалі мерапрыемствы, якія плануецца супольна праводзіць разам падчас старшынства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.

📲 Далучайся да Парламентскага канала:
t.me/parlamentbel

#ПарламентскіКанал #Беларусь #Літва
  • 👍 2
  • 👎 1
  • 👏 1
More from @parlamentbel
  1. Oct 3, 2026Новы дзень-новыя падзеі! ПЯТНІЦА, 02.10.2026 ЕС альбо ЕАЭС Далучайся і будзем разам🖌 http…
  2. Oct 2, 2026🔴Эфир Delfi с Анатолием Лебедько: Лукашенко делает ставку на силовиков на фоне торга с За…
  3. Oct 2, 2026🇺🇦 Украина: семь партий проходят в Раду, Зеленский и Залужный идут практически вровень С…
  4. Oct 2, 2026Палітвязні, падтрымка медыя і беларусы ў Іспаніі. Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўска…
  5. Oct 2, 2026🇩🇪 Берлін рыхтуе «прагрэсіўную» кааліцыю Пасля выбараў у Берліне пачынаецца новы раўнд п…
  6. Oct 2, 2026Новы дзень-новыя падзеі! ПЯТНІЦА, 02.10.2026 ЕЎРАПАРЛАМЕНТ Далучайся і будзем разам🖌 http…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →