🇪🇺 БЕЛАРУСЬ У ЕЎРАНЭСЦЕ: АД ГОСЦЯ ДА НАЗІРАЛЬНІКА
У Брусэлі прайшлі перамовы Святланы Ціханоўскай з сустаршынёй Парламенцкай асамблеі Еўранэст Сяргеям Лагадзінскім.
Адмыслова для “Парламенцкага канала” каментар дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі.
“Галоўнае пытанне — узмацненне прысутнасці дэмакратычных сіл Беларусі ў Еўранэсце і атрыманне новых магчымасцяў для парламенцкай працы.
Пэўны шлях мы ўжо прайшлі. Нашым дасягненнем стала тое, што нам удалося размарозіць 10 месцаў, прадугледжаных для Беларусі ў Асамблеі, і дамагчыся магчымасці для дэлегацыі прыязджаць на паседжанні і выступаць па беларускім пытанні ў якасці госця.
Але гасцявы фармат — гэта ўсё ж часовае, разавае рашэнне. Цяпер мы вядзём перамовы, каб замацаваць за дэлегацыяй дэмакратычных сіл Беларусі іншы прававы статус — статус назіральніка.
Што гэта дасць?
🔹 удзел у працы камісій;
🔹 удзел у пленарных паседжаннях;
🔹 доступ да іншых фарматаў парламенцкай працы.
Права голасу пры гэтым не будзе. Але астатнія магчымасці для ўдзелу ў працы асамблеі будуць даступныя.
Цяпер неабходна вырашыць прававыя пытанні і ўзгадніць канкрэтныя фармулёўкі. Калі гэты працэс будзе завершаны паспяхова, рашэнне можа быць прынята ўжо на бліжэйшай сесіі Асамблеі ў пачатку наступнага года.
Чаму гэта важна?
Бо парламенцкая дыпламатыя — гэта не толькі выступіць адзін раз і расказаць пра Беларусь. Гэта магчымасць сістэмна працаваць там, дзе фармуецца парадак дня Усходняга партнёрства, наладжваюцца кантакты і прымаюцца парламенцкія рашэнні”.
PS📌 Што такое Еўранэст?
Парламенцкая асамблея Еўранэст — гэта парламенцкае вымярэнне Усходняга партнёрства ЕС. Яна аб’ядноўвае дэпутатаў Еўрапейскага парламента і парламентаў краін Усходняга партнёрства. У цяперашнім складзе — 60 членаў Еўрапарламента і па 10 прадстаўнікоў ад Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Галоўная задача Еўранэсту — развіваць парламенцкі дыялог паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, садзейнічаць дэмакратычным рэформам, вяршэнству права і палітычнаму дыялогу.
#ПарламентскіКанал #Еўранэст #EURONEST #Беларусь #Ціханоўская #ПарламенцкаяДыпламатыя #УсходняеПартнёрства
Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
Post #16844
53