TGViewer
Papera Papera @papera_magazine · 126 subscribers
Post #124 594
​​Бабадук вяртаецца

Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплечнікамі прэзэнтаваў ужо ў 2017 годзе. Але, будзем шчырымі, старэючы палітык даўно ня браў актыўнага ўдзелу ў жыцьці краіны – прынамсі, адчувальнага звонку. Асабіста для нас тое было шкада, бо Пазьняк быў і ёсьць адным зь нямногіх сапраўдных беларусаў у стракатай чарадзе высока лётаючых птушак.

І зараз… штось зьмянілася: падаецца, Зянон Пазьняк зноў у справе. З чаго мы так вырашылі? Прапануем паглядзець два апошнія інтэрвію дзеяча: адно – даўгое й грунтоўнае – на ютуб-канале “Жизнь-малина”, і другое, зусім сьвежае – Зьміцеру Гурневічу на “Радыё Свабода”. Калі ў першым выпадку мы бачым зьмястоўную казань колішняга змагара – у апошняй гутарцы перад намі чалавек, які па-за сумневам тут і зараз ужо ў змаганьні.

І хіба ня варта з гэтае нагоды зазірнуць у праграму “Вольная Беларусь”? Гэта грунтоўны дакумэнт палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформаў, а галоўная яго максыма: “Расея – вораг”:

“Безь ліквідацыі аўтарытарнага, залежнага ад Масквы рэжыму ніякія іншыя праблемы вырашыць немагчыма. Не існуе і, што найважней, ня можа быць абставінаў, калі трэба падтрымліваць антыбеларускі (прыхільны Крамлю – рэд.) рэжым.”

Вышэй – наўпроставы зварот да людзей, якія лічаць, што прыхільны Маскве “добры мэнэджар” быў выдатнай кандыдатурай на пасаду прэзыдэнта. Роўна як і той “добры бізнэсовец”, што прапаноўваў абмяркоўваць будучыню Беларусі з расейскімі дэпутатамі. Як калісь і Лукашэнку людзі абралі менавіта з прычыны яго накіраванасьці да “златагаловай сястрычцы”.

Што ня меней важна, праграма настойвае на скасаваньні самога інстытута прэзыдэнцтва, каб пазьбегнуць утварэньня новае дыктатуры. Аўтары слушна даводзяць, што пры парлямэнцкай рэспубліцы зьнікне сама магчымасьць кансалідацыі ўлады ў адных руках:

“Тым часам выбары ў парлямэнт (у парлямэнцкай краіне) ужо паводле самой сваёй прыроды вызначаюць іншую карціну палітычнай барацьбы, якая выяўляе аб’яднаўчыя перадумовы (блёкі, плятформы і т. п.). Істотна, што на вынік парлямэнцкіх выбараў (у адрозьненьне ад прэзыдэнцкіх) цяжка ўзьдзейнічаць вонкавым чужым сілам, гэтак жа як і на працу шматасабовага парлямэнту.”

Словам, раім азнаёміцца. Кароткія ж тэзы праграмы ўжо прымільгаліся ў сеціве. Спадзяемся, тое гэтаксама не выпадкова ды мы не памыляемся: Пазьняк, якога мы ў “Паперы” шаноўна завём “беларускі Бабадук” – сапраўды вяртаецца ў строй.
  • 👍 16
More from @papera_magazine
  1. Jul 27, 202230 спартанцаў Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У…
  2. Jul 26, 2022Post #126
  3. Jul 26, 2022Моўная апытанка №2 Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка! Давай…
  4. Jul 22, 2022​​Сьпі, мая радасьць, засьні У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў,…
  5. Jul 20, 2022Герой – выйдзі вон Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная…
  6. Jul 19, 2022Форум. Дзея другая. Заслона Можна як заўгодна ставіцца да Пракоп'ева, але ён выдаў прамову…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →