TGViewer
Papera Papera @papera_magazine · 126 subscribers
Post #121 544
Форум. Дзея другая. Заслона

Можна як заўгодна ставіцца да Пракоп'ева, але ён выдаў прамову нагэтулькі выяўную, што менавіта яго словы ствараюць пасмакоўе ад форуму. Пагатоў – прамова шчэ й слушная. Бо яе індуктыўны вывад лягічна выцякае з "тэзаў" рэчаіснасьці. Легітымная Ціханоўская канчаткова ператвараецца ў "каралеўскі" сымбаль – а справы вырашае здольны да дзеяньня "беларускі Чэрчыль".

Засталося толькі адшукаць "Чэрчыля" ды каб сымбаль згадзіўся на сымбальнасьць. Датычна першага, Пракоп'еў пераконвае, што ў яго адзін заваляўся – а хто такі, маўляў, скажу апасьля. Псыхалягічна крок выдатны, але – ці не папулісцкі гэта выпад? Калі не – скрыжоўваем пальцы. Наконт другога ёсьць вялізарны сумнеў. Дарэчы, у руках Ціханоўскай зараз – вярнуць сабе аўтарытэт. Дастаткова пагадзіцца на плян Пракопьева – і тое б сталася сьвяточным момантам флэшбэку аб'яднаньня.

У астатнім другі дзень нарады збольшага расчараваў. Нават ня сам форум, а пан Цэпкала, што ў часе абмеркаваньня рэзалюцыі 10 разоў падскокваў да мікрафона ды мырмытаў: ня дай божа несьці якую адказнасьць! Ніякага штабу, ніякага выканаўчага органу! Мы – толькі пляцоўка для гутарак. Сабрацца дапаможам, а вось рабіць – я ня я й карова не мая.

То бок цягам усёй падзеі прамоўцы даводзяць пра "крызыс лідэрства" ды неабходнасьць стварыць "суб'ект", але – адказнасьць на сябе браць занадта? Няхай суб'ектам будзе хтось іншы, адно ня мы? Ня ведаем, наколькі боязь Цэпкала адлюстроўвае агульнае меркаваньне прысутных, але – кагнітыўны дэсананс мы атрымалі. Тым больш, што словы "давайце прагаласуем за першы варыянт" (як я хачу) – даволі красамоўныя. Падчас жа галасаваньня за склад "Савету" трансьляцыю й увогуле адключылі. Ці не па партыйным сьпісе галасавалі, таварышы?

Падводзячы рэзюмэ: мы не пабачылі на форуме ані сэкцыі, ані камісіі па супраціве Расеі. Не пабачылі мы сэкцыі беларускае мовы, гэтаксама і культурнага адраджэньня. То бок прадстаўленая частка апазыцыі, як і крытыкаваны ёю Офіс, застаецца ў наратыве 2020-га: "лу-лу тэрарыст, астатняе ідзе лесам". Тое, што лу-лу – гэта казяўка ў носе сапраўднага тэрарыста, і яна сама сабой адваліцца (разам з тэрарыстам), як толькі беларусы назавуць сябе сваім імём – тое пакуль надта складаны вывад для некаторых нашых лідэраў.

Што ж, чакаем надалей. Ды дзякуй хоць, што паспрабавалі сабрацца.
  • 👍 9
More from @papera_magazine
  1. Jul 27, 202230 спартанцаў Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У…
  2. Jul 26, 2022Post #126
  3. Jul 26, 2022Моўная апытанка №2 Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка! Давай…
  4. Jul 25, 2022​​Бабадук вяртаецца Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплеч…
  5. Jul 22, 2022​​Сьпі, мая радасьць, засьні У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў,…
  6. Jul 20, 2022Герой – выйдзі вон Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →