TGViewer
Papera Papera @papera_magazine · 126 subscribers
Post #110 257
Як мы ўсе сталі часткай прапаганды

Ад пачатку вайны рашысты крычалі на ўвесь сьвет сваё “а дзе вы былі 8 гадоў, калі дамбілі бамбас?” Знакаміты прапагандысцкі фэйк, нібыта Ўкраіна зьнішчала расейскае насельніцтва АРДЛА. Усе разумныя беларусы казалі: “гэта хлусьня”, “мы разумеем, што украінцы не нацысты”, “мы мусім дапамагаць”.

Але дзіўная рэч: прайшло 4 месяцы і ўжо беларусы пачалі крычаць паўднёвым суседзям: “А дзе вы былі 2 гады таму?”. Маючы на ўвазе, што ўкраінцы мала дапамагалі нам у барацьбе з рэжымам Лу, і ў тым ліку таму Беларусь зараз акупавана.

Не зьдзіўляе, як хутка й лёгка мы пераймаем эмацыйныя наратывы фашыстоўскай Расеі? Хтось скажа: “Дык яны ж самі абражаюць нас, называюць агрэсарамі, не заўважаюць нашае дапамогі. Зяленскі не сустракаецца зь Ціханоўскай, блякуюцца рахункі беларусаў, мноства праблем с легалізацыяй у краіне. Так, усё так. Але…

Кожны ўкраінец зараз, у любую сэкунду можа быць забіты, расейцы дзень за днём на галовы скідваюць ім бомбы. Давайце на імгненьне спынім сваркі-спрэчкі і паразважаем: як доўга мы самі захоўвалі б спакой ці здольнасьць да глыбокага аналізу, калі б навокал ляжалі раскіданыя часткі родных, сяброў, суседзяў?

Пуцінскі фашызм з дапамогай магутнай прапагандысцкай машыны ўпэўніў расейцаў, што ўкраінцы – нацысты. На беларусаў тая прапаганда амаль не падзейнічала, і таму рашысты вырашылі дзейнічаць больш тонка. Проста пасварыць беларусаў з украінцамі, карыстаючыся тлумам ваеннага часу. Але хто ж дапамагае Пуціну ў гэтым? Ці ня мы самі, спрыяючы скандалу?

Апошнім часам, варта ўкраінскаму боку зрабіць штось “непаважлівае” да беларусаў, адразу льецца акіян крытыкі з Офісу СЦ, а жвавей за ўсіх хвалю гоняць блогеры кшталту Харытонава ды Матолька. За імі падхопліваюць “пакрыўджаныя” беларусы, не зважаючы, што не часіна зараз спрачацца з тымі, у каго дома вайна.

У каго. Дома. Вайна.

Давайце спынімся і, як у клясычным дэтэктыве, паглядзім – каму тое выгадна?
  • 🔥 10
More from @papera_magazine
  1. Jul 27, 202230 спартанцаў Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У…
  2. Jul 26, 2022Post #126
  3. Jul 26, 2022Моўная апытанка №2 Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка! Давай…
  4. Jul 25, 2022​​Бабадук вяртаецца Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплеч…
  5. Jul 22, 2022​​Сьпі, мая радасьць, засьні У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў,…
  6. Jul 20, 2022Герой – выйдзі вон Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →