TGViewer
Papera Papera @papera_magazine · 126 subscribers
Post #104 325
​​​​Зброя ці не?

Этот пост на русском - тут 👈

Моўныя “беларускія” спрэчкі цягнуцца бясконца: з даўніны й па-сёньня. Тэма беларускае мовы то ўздымаецца на хвалях нейкай падзеі, то зноў занырвае на глыбіню. У 1517 годзе Скарына друкуе Біблію на беларускай мове, у 1588-м Леў Сапега выдае беларускамоўны Статут ВКЛ, у 1918-м Браніслаў Тарашкевіч кадыфікуе моўную спадчыну – але зноў і зноў мы чуем ад розных “экспэртаў”, маўляў, тое ніякая не беларуская мова, а “заходнерасейская”.

28 траўня 1772 году адразу па першым падзеле Рэчы Паспалітай маскоўская гаспадыня Кацярына II падпісала наказ, паводле якога ўсе губэрнатары на анэксаваных землях абавязаліся складаць свае выракі, пастановы й загады толькі на расейскай мове.

Пры Мікалаі I у 1820-ых яго міністры і ўвогуле склалі адмысловы «Нарыс пра сродкі абрусеньня Заходняга краю». У афіцыйнай дакумэнтацыі забаранілі карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы».

Вось так у пачатку XIX ст. нашая мова ўвогуле апынулася ў статусе “мужыцкай”. На ёй друкаваліся царкоўныя кнігі, выдаваліся галоўныя дзяржаўныя дакумэнты, – а потым за некалькі стагоддзяў яе засунулі ў куточкі сялянскіх хат і больш адтуль амаль не выпускалі.

У першай палове XX ст. ізноў ўжо савецкая улада зьнішчала ўсё, што было падобнае на спробы адраджэньня беларускае мовы й сьвядомасьці. Прыгадаем хаця б “Ноч растраляных паэтаў”, калі за адну ноч у Курапатах зьнішчылі больш за 100 дзеячоў культуры й навукі. Бальшавікі выдатна разумелі, што ў аснове беларускай сьвядомасьці ляжыць родная мова гэткіх людзей.

Напрыканцы XX ст. новы памагаты расейскай улады Лукашэнка ўзяўся за беларускую мову, якая здолела падняць галаву за пэрыяд перабудовы й галоснасьці. Паступова ён выціскаў яе адусюль, дэманізуя і прыдаючы ёй статус маргінальнай. Толькі паслухйце, што ён казаў:

"Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нём, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык - бедный язык. В мире существует только два великих языка - русский и английский". Лукашенка.

І вось у XXI ст. Лукашэнка пабачыў, што, нягледзячы на ўсе яго высілкі, гэтыя «беларусікі» здолелі захаваць рэшткі роднай культуры: друкуюць кнігі, пішуць, чытаюць, размаўляюць на беларускай мове. Ня ўсе, канешне, а толькі малая крупіначка. Але для яго тое нібы зараза, пагрозьлівая й небясьпечная. Пасьля 2020 году вусаты з падвоеным імпэтам пачаў карчаваць тыя кволыя моўныя парасткі, якія імкнуліся выткнуцца на паверхню.

Мы бачым, як заўсёды аккупанты першым чынам выкарчоўвалі мову зь людскіх галоваў. Мо ёсьць у тым нейкая таямніца? І з тае нагоды пытаньне: а ці ня ёсьць нашая мова адзіным, дасягальным для ўсіх відам ЗБРОІ, якая, ўрэшце, дапаможа здабыць незалежнасьць і вольнасьць ад акупантаў?

Яе, гэтую зброю, можа ўзяць у рукі стары й малы, настаўнік і шахцёр, прафэсар й санітарка. Нават баязьлівец ці зьнямоглы здольны ёй змагацца. І можа выразы кшталту «язык – это только средство общения», «всё равно, на каком языке говорить», «не представляю на беларуском высшей математики» - гэта тое, чым мы нявольна падтрымоўваем ва ўладзе бясконцых лукашэнкаў?

Бо чаму яны баяцца нашае мовы, як чорт ладану?
  • 🔥 8
  • 👍 3
More from @papera_magazine
  1. Jul 27, 202230 спартанцаў Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У…
  2. Jul 26, 2022Post #126
  3. Jul 26, 2022Моўная апытанка №2 Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка! Давай…
  4. Jul 25, 2022​​Бабадук вяртаецца Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплеч…
  5. Jul 22, 2022​​Сьпі, мая радасьць, засьні У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў,…
  6. Jul 20, 2022Герой – выйдзі вон Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →