🇺🇸 «Кожны дзень пакарання смерцю быў хаатычным». Былы супрацоўнік турэмнай сістэмы Тэнэсі заклікаў прыпыніць выкананне смяротных прысудаўБылы супрацоўнік Дэпартамента выканання пакаранняў Тэнэсі Іэн Канглтан, які ўдзельнічаў у некалькіх пакараннях смерцю, заклікаў губернатара штата Біла Лі ўвесці паўзу на выкананне смяротных прысудаў.
Паводле Канглтана, праца ў камандзе па выкананні прысудаў пакінула ў яго посттраўматычны стрэсавы разлад, трывожнасць і дэпрэсію. Ён сцвярджае, што супрацоўнікі не атрымлівалі дастатковай падрыхтоўкі, пратаколы змяняліся, а сам працэс быў хаатычным.
Падставай для яго публічнага звароту стала няўдалая спроба пакараць смерцю Тоні Карутэрса ў траўні 2026 года. Больш за гадзіну медыкі спрабавалі ўсталяваць неабходныя катэтары, зрабіўшы больш за дзясятак праколаў, пасля чаго працэдуру спынілі. Карутэрсу далі адтэрміноўку на год.
Канглтан звяртае ўвагу на аспект смяротнага пакарання, пра які гавораць значна радзей: дзяржаўная экзекуцыя траўмуе не толькі асуджанага і яго блізкіх, але і людзей, якім дзяржава даручае яе правесці.
«Я непакоюся за ўсіх супрацоўнікаў, якіх траўмаваў той дзень. І не сумняваюся: калі ў Тэнэсі нічога кардынальна не зменіцца, наступныя пакаранні смерцю працягнуць наносіць шкоду супрацоўнікам», — піша ён.
🔗 Чытаць падрабязней.