TGViewer
Народное Антикризисное Управление Народное Антикризисное Управление @nau_belarus · 1.64K subscribers
Post #3226 104

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства агрэсіі «Наяўная зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства…
«Хачу падзякаваць спадару амбасадару Паўлу Латушку за нададзеныя матэрыялы. Хацеў бы сказаць, што апошнія перададзеныя матэрыялы ўжо пайшлі ў працу. Спачатку яны былі перададзеныя Дэпартаменту міжнароднага права Міністэрства замежных спраў, і зараз яны апрацоўваюцца. І я думаю, што яны будуць выкарыстаныя ў гэтай нашай барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. А апошнія матэрыялы, за выключэннем тых папярэдніх, якія перадаваліся падчас прамых сустрэч, былі перададзеныя праз наша пасольства ў Варшаве, праз спадара амбасадара Васыля Боднара. І гэты запыт быў адпаведна атрыманы, суправаджальным лістом перанакіраваны і прайшоў правільны бюрократычны шлях, які абавязвае дзяржаўныя органы працаваць з ім», — падкрэсліў Яраслаў Чарнагор.

«Няма ніякіх сумневаў адносна самога статусу Беларусі як суагрэсара. Спробы Мінска стаць медыятарам у гэтай вайне варта адкінуць як адназначную дэзінфармацыю і абманную гульню, якая не мае нічога супольнага з рэальнасцю. У сувязі з гэтым Беларусь, калі б яна хацела апынуцца за сталом мірных перамоў, якія, я спадзяюся, калі-небудзь адбудуцца, мусіць знаходзіцца там як суагрэсар, а не як медыятар, не як пасрэднік і не як арганізатар мірных размоў. Калі мы будзем паслядоўнымі, яна апынецца там менавіта як суагрэсар. Таму Беларусь Лукашэнкі не можа адыграць ролю бесстаронняга медыятара, бо яна ім не з'яўляецца і ў тым выглядзе, у якім існуе, быць не можа», — адзначыў вядомы польскі эксперт Каміль Клысінскі.

На мерапрыемстве былі прысутныя прадстаўнікі МЗС і пасольстваў Аўстрыі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, польскія эксперты, беларускія незалежныя і міжнародныя СМІ.
More from @nau_belarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 8, 2026Национальное достояние не должно быть на службе репрессий и войны Решением Европейского со…
  3. Oct 6, 2026Попытки вербовки и шантажа беларусов в Польше: как реагировать и куда обращаться? В юридич…
  4. Oct 4, 2026⚡️⚡️ВТОРАЯ СЕРИЯ нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол Сегодня мы представляем вторую…
  5. Sep 28, 2026Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы Ус…
  6. Sep 28, 2026Беларускі калій не можа быць транспартаваны праз ЕС без адмены санкцый «Змена юрысдыкцыі п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →