TGViewer
Народное Антикризисное Управление Народное Антикризисное Управление @nau_belarus · 1.65K subscribers
Post #3248 107

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы

Усе палітзняволеныя, якія былі вызваленыя 16 верасня, дэпартаваныя ў Літву і прынялі рашэнне са згоды польскіх уладаў легалізавацца на тэрыторыі Польшчы, падалі заявы на міжнародную абарону пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, ініцыятывы «Вольныя» і Цэнтра Беларускай Салідарнасці. 9 чалавек падаліся ў Варшаве, 1 — у Беластоку. Важна адзначыць, што з кожным вызваленым палітвязнем была праведзеная індывідуальная юрыдычная кансультацыя.

«Дзякую Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы за вельмі аператыўную рэакцыю і эфектыўнае супрацоўніцтва.

Як і ў снежні 2025 года, і ў сакавіку 2026 года, калі дэпартаваныя палітзняволеныя падавалі дакументы на легалізацыю, з боку Польшчы мы пабачылі глыбокае разуменне і аператыўнае спрыянне. Такая эфектыўная падтрымка неабходная беларусам, якія прайшлі праз рэпрэсіі і прымусовую дэпартацыю», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
More from @nau_belarus
  1. Sep 28, 2026Беларускі калій не можа быць транспартаваны праз ЕС без адмены санкцый «Змена юрысдыкцыі п…
  2. Sep 24, 2026⚡️⚡️ПРЕМЬЕРА нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол Сегодня мы представляем первую сери…
  3. Sep 22, 2026Убийства по приказу Лукашенко в фокусе Суда в Швейцарии Сегодня в Санкт-Галлене проходит а…
  4. Sep 4, 2026Круглый стол возможен? Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан и юрист НАУ Михаил Кирилю…
  5. Aug 28, 2026НАУ — официальный партнер Экономического форума в Карпаче Народное антикризисное управлени…
  6. Aug 13, 20263 складаныя жыццёвыя сітуацыі з беларусамі ў Польшчы і 3 станоўчыя вырашэнні «Адной з гало…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →