TGViewer
Народное Антикризисное Управление Народное Антикризисное Управление @nau_belarus · 1.64K subscribers
Post #2110 11.5K
Сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з Радай БНР

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ - Уладзімір Астапенка і Валерый Мацкевіч -, а таксама саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка правялі сустрэчу з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі на чале са Старшынёй Рады Івонкай Сурвілай.

Галоўныя тэмы, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы - пагрозы, якія ўзнікаюць ад дзейнасці рэжыма Лукашэнкі для незалежнасці Беларусі, вайна ва Украіне, якую ажыццяўляе Расія пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі і якая ставіць новыя выклікі для беларускага народа і захавання беларускай дзяржаўнасці.

Адбыўся змястоўны абмен думкамі ўдзельнікаў сустрэчы. Дасягнута дамоўленнасць максімальнага ўзаемадзеяння ў мэтах захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Падобная сустрэча адбылася ўпершыню і мае спрыяць узмацненню сувязей паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі новай хвалі і Радай БНР.
More from @nau_belarus
  1. Oct 6, 2026Попытки вербовки и шантажа беларусов в Польше: как реагировать и куда обращаться? В юридич…
  2. Oct 4, 2026⚡️⚡️ВТОРАЯ СЕРИЯ нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол Сегодня мы представляем вторую…
  3. Sep 28, 2026Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы Ус…
  4. Sep 28, 2026Беларускі калій не можа быць транспартаваны праз ЕС без адмены санкцый «Змена юрысдыкцыі п…
  5. Sep 24, 2026⚡️⚡️ПРЕМЬЕРА нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол Сегодня мы представляем первую сери…
  6. Sep 22, 2026Убийства по приказу Лукашенко в фокусе Суда в Швейцарии Сегодня в Санкт-Галлене проходит а…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →