Рускамоўны спектакль афіцыйна з’явіўся ў афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Спектакль «Маленькие трагедии» Аляксандра Пушкіна ставіць дырэктарка тэатра Святлана Навуменка.
Такім чынам са снежня з 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў засталіся толькі два, дзе беларуская мова з’яўляецца адзінай.
Гэта — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы у Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Нагадаем, што тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя з мэтай падтрымкі і развіцця менавіта беларускай драматургіі. З ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД збіраліся паставіць спектакль паводле «Пацанских рассказов» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна, які апраўдвае агрэсію Расеі супраць Украіны і з’яўляецца непасрэдным удзельнікам баявых дзеянняў. Аднак спектакль пастаўлены не быў.
Post #119977
45
