Хуткасьць павялічылася
- 30мб кусок вікіпэдыі праз камандны радок: 8-10с -> 1.3-1.7с
- 10мб кусок вікіпэдыі праз сайт: 13с -> 1c
Але пры выкарыстаньні на малых тэкстах праз джаваскрыпт WASM модуль (сайт яго выкарыстоўвае), можа быць павальней у 2-3 разы, але затрымкі не заўважныя
Пачатковае перапісваньне дало x2 паляпшэньне хуткасьці
далейшыя аптымізацыі яшчэ дадатковыя x3:
- ручная апрацоўка тэксту замест рэгулярных выразаў
- групіроўка некалькіх рэгулярных выразаў у 1
А таксама перапрацаваны альгарытм падсьветкі зьменаў, стаў больш дакладна паказваць
У працэсе перапісваньня тэж выкрылася некалькі невялічкіх багаў (у некаторых спэцыфічных месцах мяккія знакі не дадаваліся) якія былі выпраўлены
для ўжываньня праз камандны радок можна ўсталяваць як па старому праз
npm install -g taraskevizer, так і з рэлізаў, потым пляную тэж дадаць на crates.io як раст лібу


