TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #386 1.1K
#граматыка

Правапіс складаных прыметнікаў. Хто паўтарае, а хто вучыць нанова)

Пішуцца разам:

 1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: водаправодны (ад водаправод), лесастэпавы (ад лесастэп).

 2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння з падпарадкавальнай сувяззю (ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне): дрэваапрацоўчы (апрацоўка чаго? дрэва), пяціпавярховы (пяць чаго? паверхаў).

 3. Складаныя прыметнікі-тэрміны або ўстойлівыя кніжныя выразы, непадзельныя па значэнні (утвораныя ад спалучэння прыслоўя і прыметніка або прыслоўя і дзеепрыметніка): складаназалежны, вузкаспецыяльны, цяжкавырашальны.

Аднак калі складаны прыметнік-тэрмін мае пры сабе паясняльнае слова, тады ён ператвараецца ў свабоднае словазлучэнне і пішацца асобна: густанаселены раён, але густа населены эмігрантамі раён; слабаразвітыя краіны, але слаба развітыя ў эканамічным плане краіны.

Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што калі спалучэнні словаў яшчэ не ператварыліся ў тэрміны або ўстойлівыя выразы-клішэ, яны пішуцца асобна: рэзка адмоўны, кепска зроблены, усенародна абраны.

 4. Складаныя прыметнікі, часткі якіх не ўжываюцца як асобныя словы: мовазнаўчы (няма самастойнага слова знаўчы), процівірусны (няма самастойнага слова проці).

 5. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад 3-х словаў: старажытнацаркоўнаславянскія словы, старажытнаверхненямецкі дыялект.

 
Пішуцца праз злучок:

 1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, часткі якіх пішуцца праз злучок: нью-ёркскі (ад Нью-Ёрк), генерал-губернатарскі (ад генерал-губернатар).

 2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння са злучальнай сувяззю (у якім словы раўнапраўныя і паміж імі можна ўставіць злучнік і): сацыяльна-эканамічная сістэма, вясенне-летняя калекцыя.

 3. Складаныя прыметнікі, часткі якіх абазначаюць неаднародныя прадметы і паміж імі немагчыма ўставіць злучнік і: інфармацыйна-аналітычнае выданне (інфармацыйнае аналітычнае выданне), нацыянальна-вызваленчы рух (нацыянальны вызваленчы рух), сусветна-гістарычны досвед (сусветны гістарычны досвед).

 4. Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру і смаку: бела-чырвоны, светла-бэзавы, кісла-салодкі.

 5. Складаныя прыметнікі, што абазначаюць напрамкі свету: паўднёва-заходні, паўночна-заходні.

 6. Складаныя прыметнікі з часткамі паўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, што ўваходзяць у склад геаграфічных назваў: Заходне-Палескі рэгіён (але заходнепалескія гаворкі!), Усходне-Еўрапейская раўніна (але ўсходнееўрапейскі час!)

 7. Складаныя прыметнікі з першай часткай вайскова-, ваенна-: ваенна-стратэгічны, вайскова-дыпламатычны (але вайсковаабавязаны, ваеннапалонны).

 8. Складаныя прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічба або літара: 10-метровы плот, Т-падобнае скрыжаванне.
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →