TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #382 2.41K
#цікавінкі

130 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч - знакаміты беларускі нацыянальны дзеяч, мовазнаўца, літаратар, педагог.

Тэзісна пра жыццё і дзейнасць Браніслава Тарашкевіча - тое, што мусіць ведаць адукаваны беларус.


—Беларускі палітык, навуковец, педагог.
—Нарадзіўся ў вёсцы Мацюлішкі (27 км ад Вільні) у каталіцкай сям’і
—Спачатку браў удзел у польскай моладзевай арганізацыі “Вызваленне”, але пад уплывам Івана Луцкевіча (аднаго з рэдактараў “Нашай Нівы”) стаў на беларускі шлях
—Паехаў у Пецярбург да прафесара Аляксея Шахматава з мэтай спазнаць правілы парадкавання мовы, каб скласці беларускую граматыку. Разам з ім у Пецярбургскім універсітэце была цэлая група нашы студэнтаў, якія нават заснавалі навукова-краязнаўчы гурток.
—Княгіня Магдалена Радзівіл заснавала спецыяльную стыпендыю для чальцоў гэтай групы.
—У 1918 годзе ў Вільні ўбачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча
—Увосень 1918 года Тарашкевіч пераехаў у Менск і прыняў запрашэнне выкладаць беларускую мову ў створаным Беларускім педагагічным інстытуце, з якога ў будучыні выйшлі сучасны Педагагічны ўніверсітэт, БДУ, а таксама Медыцынскі ўніверсітэт
—Паралельна з гэтым Тарашкевіч з’яўляўся камісарам Беларускага савецкага тэатра
—Потым пачаліся арышты інтэлігенцыі – і Тарашкевіч з’ехаў у Вільню, дзеь ўзначаліў польскую Цэнтральную Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, паверыўшы Пілсудскаму ў памкненнях адрадзіць нацыянальны складнік у Беларусі
—Пазней Тарашкевіч вярнуўся ў Менск (гэта быў канец польскай акупацыі), паспеў павыкладаць у Слуцку, затым з’ехаў у Варшаву. Адтуль перабраўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі.
—Пазней узначальваў аддзел беларускага школьніцтва Сярэдняй Літвы (квазідзяржава, якая існавала ў 1920-22 гадах). За паўгода працы адкрыў 200 беларускамоўных школ.
—У 1922 годзе стаў дэпутатам польскага Сэйму.
—У 1926 годзе ўзначаліў Беларускую сялянска-рабочую грамаду, пазней забароненую польскімі ўладамі. Атрымаў 12 гадоў турмы.
—Адседзеў тры гады. У турме пераклаў “Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” Міцкевіча на беларускую мову.
—Пасля вызвалення застаўся ў Польшчы, супрацоўнічаў з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі.
—Неўзабаве быў зноў асуджаны да 8 гадоў, адбыў 2.
—У 1933 годзе на цяперашняй станцыі “Коласава” пад Стоўбцамі адбыўся абмен вязнямі: Браніслава Тарашкевіча абмянялі на драматурга Францішка Аляхновіча. У гісторыі засталася фраза Аляхновіча: “Бронюсь, куды ты ідзеш?..”
—Працаваў у аграрным інстытуце ў Маскве, выдаў некалькі кніг па гэтай тэме.
—Арыштаваны 6 траўня 1937 года па выдуманых абвінавачаннях. Пад нечалавечымі катаваннямі падпісаў даносы на 249 (!) чалавек. Расстраляны 29 кастрычніка 1938 года
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →