TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #367 2.46K
#цікавінкі

Вы ведалі, што Янка Купала першым пераклаў на беларускую мову песню "В лесу родилась ёлочка"?

Калі вашыя дзеці рыхтуюцца да калядных ранішнікаў - цяпер вы ведаеце, што ім развучыць)

З ГІСТОРЫІ ПЕСНІ:

Тэкст найвядомейшае на постсавецкай прасторы навагодняе песенькі напісала спадкаемніца беларускага княжацкага роду Гедройцяў Раіса Кудашава. Яны жыла ў Маскве й у 1903 годзе апублікавала свой верш «Ёлка» ў дзіцячым часопісе. У арыгінальнай вэрсіі налічвалася 56 радкоў. Праз 2 гады верш паклаў на музыку адмыслова для сваёй дачкі аграном Леанід Бэкман, які нават ня ведаў нотнае граматы. Пані Гедройць дазналася, што ейны верш стаў усенародным гітом, толькі ў 1921 годзе, калі, едучы ў цягніку, пачула, як маленькая дзяўчынка сьпявае пра тую самую яліначку. Існуюць пераклады сьпеву на ангельскую, нямецкую, навагрэцкую, азэрбайджанскую, фінскую, латыскую, украінскую мовы.

 
Пераклад Янкі Купалы:

 
Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →