TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #362 1.43K
#тэорыямовы

Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы  - як не заблытацца?

Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы — гэта так званыя паронімы, то бок словы, што гучаць падобна, але маюць рознае значэнне. Падобнае гучанне словаў звычайна абумоўленае наяўнасцю аднаго кораня пры розных афіксах (прыстаўках або суфіксах). Няправільнае ўжыванне паронімаў – з’ява дастаткова распаўсюджаная. І яна сведчыць пра не вельмі добрае валоданне мовай, а часам і пра агульны ўзровень моўцы.

Слова асобны (рус. отдельный) мае наступныя значэнні 1. ‘той, што вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі’ (асобныя групы людзей). 2. вайск. ‘які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, не ўваходзіць у склад больш буйнога вайсковага злучэння’ (асобны танкавы батальён).
Не блытаць са словам асобы (рус. особый), якое таксама мае два значэнні 1. ‘адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны’ (Для апрацоўкі градак у нас былі асобыя прылады.). Сёння ў гэтым значэнні часам можа таксама ўжываецца слова адмысловы (Для апрацоўкі градак у нас былі адмысловыя прылады.). 2. ‘які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне’ (асобы аддзел).

Слова асаблівы (рус. особенный, особый) у першым сваім значэнні — ‘не падобны да іншых; не такі, як усе; адметны’ — супадае са словам асобы і ўжываецца нават часцей за яго (асаблівы позірк, асаблівае заданне). Другое значэнне – ‘больш значны, чым звычайны’ (асаблівае запрашэнне).

Слова асабісты (рус. личный) – гэта той, што “належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай” (асабісты лёс чалавека, асабісты почырк). Каб праверыць правільнасць ужывання, слова асабісты можна ў кантэксце замяніць словам індывідуальны, персанальны без парушэння сэнсу (персанальны лёс).

Яшчэ адно падобнае да вышэй пералічаных словаў – асабовы (рус. личный, лицевой) – ‘які выражае граматычную катэгорыю асобы’ (асабовы займеннік). Слова асабовы таксама ўжываецца ў некалькіх устойлівых назвах:

асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-н. установы, прадпрыемства, вайсковага падраздзялення і г.д.(асабовы склад вучэльні);
асабовы рахунак – бухг. рахунак, адкрыты на пэўную асобу, рус. лицевой (асабовы рахунак супрацоўніка);
асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў дадзенай установе (Асабовая справа заўсёды захоўваецца ў аддзеле кадраў).
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →