TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #361 1.55K
#цікавінкі

Сёння - Дзень народзінаў нашага слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У кнізе "Беларускі гістарычны анекдот" даследчык Сяргей Шапран апублікаваў такую забаўную гісторыю, звязаную з Караткевічам:

Караткевіч і касманаўты
 
У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі, на якім сярод іншых выступалі партыйныя і савецкія работнікі, якія перасцерагалі маладых літаратараў ад ідэалагічных і палітычных памылак. І вось падчас семінара малады пісьменнік Уладзімір Арлоў заўважыў, што ў сваім выступе сакратар гаркама партыі ні слова не сказаў пра Уладзіміра Караткевіча, хоць Оршу, у першую чаргу, праславілі не дасягненні ў сацыялістычным спаборніцтве, а канкрэтны чалавек — апостал беларускай культуры Уладзімір Караткевіч. І таму Арлоў прапанаваў назваць імем Караткевіча вуліцу, на якой той жыў. Партсакратар адрэагаваў імгненна: ідэалагічна гэта будзе няправільна, таму што вуліца тая носіць імя касманаўтаў.
— Як? Адразу ўсіх касманаўтаў?! — пацікавіўся Арлоў.
— Так, усіх адразу.
— Яны што, усе нарадзіліся ў Оршы ці жылі тут? — не здаваўся літаратар.
Аднак яго апанент таксама меў пачуццё гумару:
— Яны над Оршай праляталі…
Прайшоў час, і аршанская вуліца Касманаўтаў атрымала імя Уладзіміра Караткевіча, а потым на ёй з’явіўся і помнік аўтару «Каласоў пад сярпом тваім» і «Дзікага палявання караля Стаха».
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →