TGViewer
Мова Дэталёва Мова Дэталёва @movananova · 554 subscribers
Post #271 1.18K
#цікавінкі

Хрыстос Уваскрос! Мінулым разам, калі мы публікавалі слоўнік па тэме "Вялікдзень", у каментарах вы запытваліся, ці можна ўжываць назву свята Пасха? Адказваем.

Як правільна называць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў: Вялікдзень, Пасха або Паска? На праваслаўных сайтах мы знаходзім назву Пасха, хоць у большасці слоўнікаў яго і няма. Слова Пасха было вядома яшчэ старабеларускай мове і не толькі называла свята, але і асвечаныя на гэта свята прадукты. Яно прыйшло са старажытнагабрэйскай мовы, дзе азначала “Прайдзі міма” і было звязана з гісторыяй сыходу габрэяў з Егіпта. І дасюль габрэі, што жывуць побач з намі, адзначаюць сваё свята з назвай Песах. 

Калі вы ўсё ж такі ўжываеце слова Пасха, то звярніце ўвагу на яго скланенне ў давальным і месным склонах: Пассе, аб Пассе, дзе х гістарычна чаргуецца з с, як у слове муха – мусе. У народнай жа мове замацаваўся варыянт паска. Сёння паскай называюць велікодныя булкі з дражджавога цеста.

Але ўсё ж сёння гэтае свята мы шырока называем Вялікдзень. Гэта наша даўняя назва, якая складаецца з дзвюх частак: вялік і дзень. Вялік – гэта кароткая форма ад прыметніка вялікі, якая захавалася дзякуючы назве свята. Звярніце ўвагу, што для сучаснай мовы кароткія формы прыметнікаў не характэрныя. Скланяем слова Вялікдзень мы наступным чынам: Вялікадня, Вялікадню, Вялікаднем, аб Вялікадні. У народным календары гэта свята таксама мае назву Вялікадня і Вялічка. Часам сярод каталікоў можам сустрэць назву Вельканац, але гэта ў нашай мове чыстай вады паланізм.

Ну а калі паглядзець, як называюць гэтае свята ў сваіх пасланнях кіраўнікі хрысціянскіх канфесій, то там пабачым і Уваскрасенне/ Уваскрэсенне Хрыста, і Пасха Гасподня, і Пасха Хрыстова, і Уваскрасенне Езуса Хрыста.
More from @movananova
  1. Aug 19, 2022“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамог…
  2. Jul 7, 2022#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Галья…
  3. Jul 7, 2022#відэа Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. Прапануем паглядзець дакументальны фі…
  4. Jun 26, 2022#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дба…
  5. Jun 25, 2022#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петрус…
  6. Jun 19, 2022#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзел…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →