🔥
«Валадар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля» ўсё бліжэй! І іншыя навіны праекта:Гук на апошнюю частку па ВП у нас гатовы, фінальныя праўкі запісаныя, чакаем пакуль усе праўкі ўнядраць. Чакайце анонсаў!
Як толькі выпусцім трэцюю частку, у вольным доступе з’явіцца другая.
💰Таксама нагадваем, што проста цяпер у нас ідзе
збор на дубляжы двух фільмаў:
Праект «Авэ Марыя» і Рапунцэль.
Абодва дубляжы актыўна робяцца, а Рапунцэль ужо хутка з’явіцца ў закрытым доступе для спонсараў (гук гатовы, чакаем фінальныя праўкі).
Таксама абнавілі спосабы аплаты на ko-fi, таму калі раней у вас былі з гэтым праблемы – можаце паспрабаваць яшчэ раз.
Спасылка:
ko-fi.com/mrh_trip🎙
Пачаў выходзіць новы сезон нашага падкаста «Мой родны падкаст», дзе мы падрабязней размаўляем пра свет беларускай агучкі, і што там увогуле адбываецца.
Відэа:
youtu.be/5YYXcKckti8Аўдыё:
pc.st/e/6ThYHuNyFHvПашыраныя версіі падкастаў:
patreon.com/MojRodnyPadkast👞
Выканалі заказ! Старая французская камедыя «Высокі бландзін у чорным туфлі»!
Можна набыць за сімвалічныя 5 талераў на
«Скрынцы», альбо пачакаць выхаду ў вольным доступе.
Вы таксама можаце ў нас штосьці заказаць: пішыце ў прыватныя паведамленні канала.
🏓
Марці Непаўторны ўсё яшчэ чакае вашага прагляду і каментарыяў! Глядзіце, каментуйце і адзначайце нас у сацсетках. Наш інстраграм:
instagram.com/mojrodnyhukЯшчэ пачуемся!