Сёння каля 13:30 пад Мінскам загінуў вадзіцель трактара, сутыкнуўшыся з фурай, піша
@zamkadomby.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы трактарыст пры ўздыме з аўтадарогі М-4 "Мінск-Магілёў" на трасу М-1 "Брэст - Мінск - мяжа Расіі" не даў перавагу ў руху грузавіку DAF з прычэпам пад кіраваннем 56-гадовага вадзіцеля, які рухаўся адначасна ў правай паласе.
У выніку сутыкнення транспартныя сродкі перакуліліся, фура - з выездам на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца трактара загінуў.
❗Будзьце пільныя за стырном.