TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.5K subscribers
Post #49086 989
121 год Курлоўскаму расстрэлу

18 кастрычніка (31-га па старым стылі) 1905 года царскія карнікі забілі на прывакзальнай плошчы ў Мінску больш за 100 чалавек

Пасля абвяшчэння маніфэста 17 кастрычніка народ па ўсёй Расійскай імперыі пачаў патрабаваць неадкладнага ўвасаблення ў жыццё пералічаных у ім правоў і свабодаў.

А 11-й гадзіне ў Мінску на прывакзальнай плошчы пачался мітынг з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Праз некалькі гадзін на плошчы перад вакзалам сабралося блізу 20 тысяч чалавек. Выступалі аратары, сябры сацыял-дэмакратычных арганізацый.

Каб разагнаць мітынг, тагачасны мінскі губернатар П.Г. Курлоў даў дазвол на расстрэл натоўпу. Войскі адкрылі агонь па бяззбройным людзям. Ахвярамі страляніны сталі, па розных адзнаках, ад 50 да 100 чалавек: пераважна чыгуначныя працоўныя, рамеснікі і студэнты.

Абурэнне расправай было такім масавым, што Курлоў быў адкліканы ў Пецербург. Пачалося расследванне. Аднак сваёй віны ў тым што адбылося ён так і не прызнаў. Пасля, у сваіх мемуарах у эміграцыі, ён працягне апраўдывацца і перакладаць віну на вайсковае камандаванне.

14 студзеня 1906 эсэры Александра Ізамайловіч і Іван Пуліхаў здзейснілі замах на Курлова, які, аднак, не скончыўся поспехам. Суд прысудзіў абодвум смяротную кару, Ізмайловіч, аднак, смерць замянілі на бестэрміновую катаргу.

На станцыі метро "Плошча Леніна" у Мінску знаходзіцца стэла ў памяць аб памерлых.

Першае фота: людзі перад домам губернатара на Саборнай плошчы ў Мінску (зараз Плошча Свабоды).

Другое фота: памятны знак

Паглядзіце відэа Мікіты Мелказёрава па тэме.
  • 😢 18
  • ❤ 3
  • 🤬 2
More from @mkbelarus
  1. Oct 18, 2026Все античеловеческие режимы сходятся в одном: они зомбируют детей Авторитаризм это всегда…
  2. Oct 18, 20266 лет назад 18 октября в Минске прошёл масштабный "Партизанский марш"
  3. Oct 18, 2026И ещё одна годовщина сегодня. Партизанский марш. Пропагандисты режима хотят, чтобы беларус…
  4. Oct 17, 2026Экстремальный маршрут: война в Украине изменяет расписание БелЖД С 19 октября по 24 ноября…
  5. Oct 17, 2026Сложность межнациональных отношений в современной России.
  6. Oct 17, 2026Важная дата ў гісторыі Беларусі 121 год таму выйшаў Маніфест 17 кастрычніка. Дакумент быў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →