TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.5K subscribers
Post #49082 1.38K
Важная дата ў гісторыі Беларусі

121 год таму выйшаў Маніфест 17 кастрычніка.

Дакумент быў распрацаваны С.Ю. Вітэ па даручэнні цара Мікалая ІІ у сувязі з няспыннымі рэвалюцыйнымі хваляваннямі ў расійскай імперыі. Маніфест абвяшчаў «незыблемые основы гражданской свободы на началах действительной неприкосновенности личности, свободы совести, слова, собраний и союзов». Пашыраліся і выбарчыя правы, што адкрывала шлях да стварэння правобразаў палітычных інстытутаў і легальанй палітычнай актыўнасці.

Для Беларусі, як і для іншых паняволеных імперыяй народаў, Маніфест меў аграмаднае значэнне. Дастаткова сказаць што менш чым праз год пасля ягонага выдання, 1 верасня 1906 выйшла першая беларуская газэта "Наша Доля". Пачалі, як грыбы пасля дажджу, з’яўляцца легальныя беларускія суполкі.

І хаця хутка ўсе палажэнні Маніфеста былі забытыя і дзяржава вярнулася на звычны шлях рэпрэсій (тую ж "Нашу Долю" закрылі амаль адразу пасля выхаду першых нумараў, а яе нашчадак, "Наша Ніва" здолела пратрымацца з 1906 да 1915), Маніфест значна паспрыяў нацыянальнаму абуджэнню беларусаў.
  • ❤ 11
  • 👍 7
  • 🤡 4
  • 🤮 1
  • 🙈 1
More from @mkbelarus
  1. Oct 18, 2026Все античеловеческие режимы сходятся в одном: они зомбируют детей Авторитаризм это всегда…
  2. Oct 18, 20266 лет назад 18 октября в Минске прошёл масштабный "Партизанский марш"
  3. Oct 18, 2026И ещё одна годовщина сегодня. Партизанский марш. Пропагандисты режима хотят, чтобы беларус…
  4. Oct 18, 2026121 год Курлоўскаму расстрэлу 18 кастрычніка (31-га па старым стылі) 1905 года царскія кар…
  5. Oct 17, 2026Экстремальный маршрут: война в Украине изменяет расписание БелЖД С 19 октября по 24 ноября…
  6. Oct 17, 2026Сложность межнациональных отношений в современной России.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →