Важная дата ў беларускай гісторыі. Сёння - 613 год са дня заключэння Гарадзельскай уніі.
У 1413 годзе на з’ездзе ў горадзе Гарадле (зараз Люблінскае ваяводства Польшчы) пасля супольнай перамогі над Тэўтонскім ордэнам у Вялікай вайне 1409—1411 гадоў літоўская і польская шляхта зацвердзілі гербавае братэрства і абавязаліся не абіраць уладара сваёй дзяржавы без згоды другога боку.
З’езд умацаваў адзінства Польшчы і ВКЛ перад знешняй пагрозай: Тэўтонскім ордэнам і Масковіяй, але ў той жа час - зрабіў каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, заклаўшы падмурак для рэлігійнай дыскрымінацыі ў ВКЛ.
Post #49002
1.55K


- ❤ 25
- 👍 5
- ⚡ 3
- 👎 2