Маленькая перамога. У Оршы пасля абурэння мясцовых жыхароў пачалі ствараць новы мурал з Уладзіміра Караткевічам.
Папярэдні чорна-белы мурал быў знішчаны падчас рамонту дома.
Новы партрэт будзе каляровым, на фоне прыроды, а на сцяне зноў з'явіцца радок Караткевіча: «Быў. Ёсць. Буду» — піша «Віцебская Вясна».
Завяршыць працу плануюць да 26 лістапада – 96-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.
На фоне занядбання дзяржавай беларушчыны гэты добры прыклад паказвае, што ніхто не забароніць нам шанаваць сваё і памятаць нашых нацыянальных дзеячаў. Жыхары Воршы маглі б прамаўчаць, падцмаць "а што я магу змяніць", "мая хата з краю" і "я маленькі чалавек", альбо пабаяцца скардзіцца дзяржаўным ворганам, каб не патрапіць пад іхнюю ўвагу. І тым не менш яны абурыліся і адбілі сваё.
З такіх маленькіх перамог куецца нацыянальная памяць. Будзе актыўнымі, беларусы!
Post #48990
1.29K

- ❤ 33
- 👍 4
- 👏 1