🤡Прапагандысты адрэдагавалі рэальнасць
На матчы 29 кастрчыніка "Беларусь-Фінляндыя" фінскія заўзятары зладзілі сапраўдны парад ганьбы рэжымнай сімболіцы.
Спачатку асвісталі лукашэнкаўскі гімн, пасля чаго вевесілі аграмадны банер з палярнай савой, якая палюе на прусака і подпісам: "Твой дзень настане!" А пасля некалькі разоў выконвалі вядомую песню пра Пуціна, у якой ён параўноўваецц з мужчынскімі геніталіямі.
У другім тайме за брамамі беларускай зборнай вывесілі сцяг з БЧБ і пагоняй і яшчэ нацыянальную сімболіку.
Але БТ не было б БТ, калі б дазволілі сваім глядачам пабачыць такі экстрэмізм у прамым эфіры. Як толькі трансляцыя паказвала трыбуны з бел-чырвона-белым сцягам, лукашэнкаўцы адразу ж пераключалі на загадзя падрыхтаванае відэа з трыбунаў.
Праўда, песню "Пуцін - х**ло", усё роўна можна было чуць у эфіры.
Дзеля справядлівасці, на матчы была прадстаўленая і рэжымная сімболіка. Хто ж яе прынёс на трыбуны? Напэўна, простыя беларусы, якія стаміліся ад засілля змагароў і экстрэмістаў у публічным полі?! Ну, амаль што. З шалікам ў колерах лукашэнкаўскага рэжыму стаяла жонка паўабаронцы зборнай Беларусі Хрысціна Козел. Па сумяшчальніцтву - былая супрацоўніца дзяржтэлебачання. 👌
Post #48986
1.5K


- ❤ 28
- 😁 10
- 👍 4