TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.4K subscribers
Post #48996 1.12K
Гішпанія дапаможа грашыма беларускім палітвязням.

Паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў Іспаніі. У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Камітэта Хуан Карлас Руіс Боікс (PSOE) і члены Камітэта ад партый —  Сесар Санчэс Перэс (Народная партыя), Чэма Гіхара Гарсія (Podemos), Дыега Тайба Манелас (PSOE). 

Ключавыя тэмы сустрэчы:
— Парламенцкае супрацоўніцтва. Кучынскі прапанаваў развіваць прамыя сувязі з іспанскім парламентам і стварыць у Кангрэсе дэпутатаў групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. Такая група ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі.
— Легалізацыя беларусаў у Іспаніі. Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні.
— Патранаж над палітвязнямі. Іспанскіх парламентарыяў заклікалі браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных. 
— Міжнародны гуманітарны фонд. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і зробленыя ўнёскі, а таксама заклікаў працягваць гэтую падтрымку. Амбасадар Іспаніі ў Літве, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў, што ў найбліжэйшы час Іспанія зробіць другі ўнёсак у Фонд.
— Санкцыі і ціск на рэжым. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за пазіцыю ў межах санкцыйнай палітыкі ЕС. Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў павінна працягвацца, але асобныя вызваленні не азначаюць спынення сістэмных рэпрэсій і не павінны весці да заўчаснага аслаблення ціску.

Таксама абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі, захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня. Асобна закранулі супрацоўніцтва ў сферах бізнесу, культуры, адукацыі і экспертнай дыпламатыі, а таксама беларускі фактар у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і бяспекі рэгіёну.
  • 👍 15
  • ❤ 8
  • 🤡 2
  • ⚡ 1
More from @mkbelarus
  1. Oct 1, 2026Прыблізна так выглядае Великая Русская Культура.
  2. Oct 1, 2026По-русски говорят: "Всякому овощу своё время" А па-беларуску кажуць: "Будзе час, будзе й к…
  3. Oct 1, 2026Post #48994
  4. Oct 1, 2026Украинская сторона в очередной раз заявила, что режим Лукашенко позволяет работать ретранс…
  5. Sep 30, 2026Лукашенко: все хотят жить в городах, обустроенных квартирах, но пришло время отдавать долг…
  6. Sep 30, 2026Угадайте название страны по видео.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →