Уладальнік найбуйнейшага фан-акаўнта Lady Gaga аказаўся беларускім палітвязнем
32-гадовы кіраўнік акаўнта Gaga Daily Кірыл Н. з Мінска расказаў, чаму старонка з амаль паўмільёна падпісчыкаў маўчала два гады: «Прабачце за адсутнасць апдэйтаў, я літаральна быў у турме».
Фан-акаўнт амерыканскай спявачкі лічыцца найбуйнейшым у свеце і налічвае на розных платформах сумарна больш за 2 млн падпічыкаў. Сама артыстка прызнавалася, што заходзіць на яго, каб даведацца, што думаюць яе фанаты.
Кірыла затрымалі на пачатку 2024-га ў Беларусі па справе пра «арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак» — той самай артыкул, якім масава садзяць удзельнікаў пратэстаў 2020-га. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска ў траўні 2024-га даў 1,5 года калоніі; у сакавіку 2025-га па новым эпізодзе той жа артыкул тэрмін павялічылі да 2,5 года. Адбываў тэрмін беларус у ПК-17 у Магілёўскай вобласці, выйшаў у красавіку 2026-га.
Акаўнт ён вёў з 2009 па 2024 год. Краіну паходжання ў першым пасце не назваў — яе пазней склалі беларускія журналісты.
Але яшчэ цікавей, што амаль усе расійскія паблікі, у тым ліку ліберальныя СМІ апісалі Кірыла як "россиянина". Ну, вядома, сваёй сучаснасцю асабліва не паганарышся — прыходзіцца скрадаць чужую.
Post #48970
1.25K

- ❤ 19
- 👍 6
- ❤🔥 5
- 🤮 2