Вялікі дзень у гісторыі Беларусі!
Роўна 35 год таму Беларусь, згодна з пастановай ВС БССР ізноў атрымала:
⚪️ Сваю сучасную назву "Рэспубліка Беларусь" (замест імперска-савецкай "белоруссии")
🔴 Нацыянальны герб "Пагоня"
⚪️ Нацыянальны сцяг "Бел-чырвона-белы"
Пачытайце файны матэрыял ад Нямецкай Хвалі аб тым, як гэта адбывалася.
Ледзь толькі заступіўшы ва ўладу, Лукашэнка павёў вайну з нацыянальнымі сымбаламі Беларусі. Ягонаму савецкаму менталітэту агідныя колеры і выявы, што сягаюць у хрысціянскую, шляхецкую, і дасавецкую мінуўшчыну. Таму ў выніку сфальсіфікаванага рэферэндуму ў 1995 годзе ён вярнуў у якасці дзяржсімболікі злёгку змененыя сцяг і герб БССР, а таксама убогі гімн, у якім пяецца пра "адзінства з братамі" а не пра незалежнасць і пралітую за яе кроў.
Мова, сцяг, герб, гімн, агульнае ўяўленне аб мінулым - гэта тыя сэнсавыя адзінкі, якія робяць нацыю нацыяй. Бо, калі разважыць, любая нацыя - гэта ўяўная супольнасць, група людзей, якія дамовіліся, што маюць між сабой нешта агульнае. Мэта любога каланізатара - пазбавіць нацыю гэтых сімбалаў, каб пераканаць усіх і кожнага: вы ніякая не супольнасць, вы ўсяго толькі частка іншай, большай супольнасці. Советского народа, Триединого русского народа, Союзного государства России и Белоруссии...
Але ня гледзячы на высілкі манкуртаў і каланізатараў Беларусь жыве. І будзе жыць, пакуль мы з вам будзем размаўляць на сваёй мове і шанаваць свае нацыянальныя сымбалы!
Жыве Беларусь!
Post #48952
1.88K

- ❤ 66
- 👍 6
- ❤🔥 4
- ⚡ 1