Што адбылося 17 верасня 1939 года?
Каб зразумець гэта, трэба ўзгадаць 23 жніўня таго ж года. Тады міністры замежных справаў СССР і нацысцкай Германіі падпісалі "Пакт Молатава-Рыбентропа", па якім размеркавалі сферы ўплыву ва усходней Эўропе. Іншымі словамі — падзялілі краіны і народы, што ў іх жылі.
А пасля амаль сінхронна, з розніцай у 17 дзён, пачалі Другую сусветную вайну, напаўшы на Польшчу.
У 2021 годзе рэжым Лукашэнкі вырашыў зрабіць гэты дзень нацыянальным святам — "Днём народнага адзінства". Чаму ж менавіта ў 2021-м? Чаму ў папярэднія 27 год кіравання гэты дзень амаль ніхто не ўзгадваў? Прычына простая: у 2020 годзе ў Беларусі адбыліся масавыя пратэсты супраць міліцэйскага гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Польшча падтрымала беларусаў, якія паўсталі супраць дыктатуры: словам, дыпламатыяй, справай. Лукашэнка не змог гэтага прабачыць палякам і ў яго адразу зайгралі імерскія комплексы. Зараз дзень, калі Польшчу разарвалі саветы і нацысты ў Беларусі - нацыянальнае свята.
Мы стараемся глядзець на рэчы аб’ектыўна. Так, безумоўна добра, што Беларусь вярнулася ў свае гістарычныя межы. Неаспрэчны і той факт, што ў Заходняй Беларусі адбывалася паланізацыя, беларускія нацыянальныя дзеячы сядзелі ў польскіх турмах. Толькі вось пасля "вызвалення" Чырвонай арміі сотні з іх ужо не сядзелі ў турмах а... былі расстраляныя НКУС. Гэта Антон Луцкевіч, Аляксандр Уласаў, Макар Краўцоў, Уладзімір Самойла, Ян Пазняк (дзед Зянона Пазняка) і многія іншыя.
Сёння злачынная групоўка, якая незаконна ўтрымлівае ўладу, выкарыстоўаве гэты дзень для распальвання антыпольскай гістэрыіі і ўсхвалення сталінізма.
Але ў іх нічога не атрымаецца, калі кожны з нас будзе ведаць і шанаваць сваю гісторыю. Раскажыце аб гэтым важным для Беларусі дні сваім сябрам, блізкім і знаёмым!
Новы Час: Як прапаганда хлусіць пра 17 верасня
прапаганда спрабавала дэманізаваць палякаў, а ў выніку зрабіла чарговы самастрэл
Проект Декодер: Как из Европы сегодня видится агрессивная сталинская политика.
В Германии и в других демократических странах оценка действий СССР в отношении Польши осенью 1939-го вполне однозначна. Это было вероломное нападение на территорию соседней страны, которая терпела поражение от наступающих немецких войск. Неспровоцированной агрессией Советский Союз грубо нарушил взятые на себя международные обязательства.
Будзьма Беларусамі: Ад чаго нас "вызвалілі" 17 верасня: — відэа з Кацярынай Ваданосавай.