🗓 231 год таму, 3 траўня 1791 году нашыя продкі прынялі Канстытуцыю Рэчы Паспалітай.
Гэты вельмі прагрэсіўны па тых часах для ўсяго сьвету крок вельмі не спадабаўся Расейскай імперыі. У выніку адбыўся гвалтоўны другі падзел Рэчы Паспалітай (1793), супраць якога нашыя продкі выступілі начале з Тадэвушам Касьцюшкам (1794). Да жалю, паўстаньне было задушана, пасьля чаго быў праведзены трэці - апошні падзел Рэчы Паспалітай (1795), праз які беларусы страцілі ўласную гістарычную дзяржаву на доўгія 123 гады прыніжэньня, гнёту ды забароны ўсяго беларускага, асабліва – роднае мовы.
❗️ Беларусы Быдгашча (Польшча) віншуюць суайчыньнікаў з гэтым знамянальным днём, які абавязкова мусіць стаць важнаю датаю ў новай Беларусі. Бо без асэнсаваньня мінулага няма будучыні!
⬜️🟥⬜️ Жыве Беларусь!
🟦🟨 Слава Ўкраіне!
✊ Сьмерць расейскім акупантам!
Post #24816
18K
- ❤ 292
- 🔥 30
- 👍 20
- 👎 2
- 🥰 2
- 💩 2