— Дзяржаўны камерны хор Беларусі сумесна з акцёрам і рэжысёрам Алегам Вінярскім працягвае цыкл канцэртаў «Верша і музыкі тварэнне».
Адабраныя для праграмы тэксты Максіма Багдановіча пакажуць яго трапяткую любоў да музыкі, літаратуры, тэатра, беларускай прыроды, асаблівае стаўленне да роднай мовы і рытму паэзіі.
Драматургія канцэрта адлюструе асноўныя моманты жыцця паэта, яго мары, надзеі і смутак, падвядзе да апошняга падарожжа паэта ў Крым, якое стала адпраўным радком у яго неўміручасць, — распавялі ў Белдзяржфілармоніі.
🎶 У выкананні хору і салістаў прагучаць сачыненні беларускіх кампазітараў.
