TGViewer
Министерство культуры Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь @minkultrb · 6.55K subscribers
Post #59633 2.68K
🇧🇾 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў суайчынніц з Днём маці:

«Дарагія суайчынніцы!

Сёння мы адзначаем Дзень маці. Усе самыя добрыя словы гучаць у адрас жанчын, якія падарылі нам жыццё і акружылі нас сапраўды бязмежнай любоўю і пяшчотай.

З матчыных абдымкаў пачынаецца шчаслівае дзяцінства, мацярынская вера становіцца для дзіцяці крыніцай поспеху, а дом, у якім яго чакае мама, застаецца самым галоўным месцам яго сілы.

Дзякуй вам, нашы дарагія жанчыны, за тое, што застаяцеся вернымі свайму найважнейшаму прызначэнню, за вашу душэўную шчодрасць, стойкасць і створаны вамі свет, напоўнены радасным дзіцячым смехам.

Жадаю моцнага здароўя, дабра, натхнення і яскравых незабыўных момантаў, праведзеных з роднымі і блізкімі.

Няхай кожная жанчына спазнае шчасце мацярынства, а нашы дзеці заўсёды будуць акружаны бацькоўскай цеплынёй, клопатам і ўвагай.

Аляксандр Лукашэнка»


Крыніца: Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ❤ 5
  • 🔥 3
More from @minkultrb
  1. Oct 15, 2026🖼 У Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г. Маладзечна) урачыста адкрылася часовая экспазі…
  2. Oct 15, 2026📽🍁 Для участия в конкурсных показах ХХХІІ Минского международного кинофестиваля «Лістапа…
  3. Oct 15, 2026🎙Пресс-конференция, посвящённая ХХХІІ Минскому международному кинофестивалю «Лістапад» пр…
  4. Oct 15, 2026🇧🇾 Министр культуры Республики Беларусь провёл единый день информирования на тему «Тради…
  5. Oct 15, 2026📣 Наталья Петкевич провела рабочее совещание по вопросам подготовки XXXII Минского междун…
  6. Oct 14, 2026🇧🇾 Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся выставачны праект «Жанчына — душа к…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →