TGViewer
Министерство культуры Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь @minkultrb · 6.54K subscribers
Post #59430 857
✨ Вераснёўскі нумар часопіса «Мастацтва» – ужо ў крамах!

🍂 У ім творчы калектыў падымае новы культурна-гістарычны пласт і расказвае пра тэкстыльныя і песенныя традыцыі Беларусі на прыкладах асобных рэгіёнаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Дапамагаюць у гэтым навуковыя супрацоўнікі Музея беларускага мастацтва і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

📎 Пачатак восені быў вельмі багаты на тэатральныя падзеі, пра якія распавядаецца на старонках часопіса. «Віцебскі рэнесанс» прэзентаваны народным маладзёжным тэатрам «Кола» – чытачы могуць убачыць фрагмент аднаго са спектакляў праз QR-код. У Купалаўскім тэатры прайшла рэжысёрская лабараторыя, падчас якой гледачам і прафесійнай суполцы прапанавалі два спектаклі: «Мудрамер» і «Раскіданае гняздо». Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі адбыўся ў РТБД.

📎 Гісторыкам будзе цікавы артыкул «Успаміны пра восень 1939 года», у якім цытуюцца нататкі тагачасных мастакоў Пятра Герасімовіча і Аркадзя Астаповіча. Зірнуць на дойлідства вачыма мастаўствазнаўцы прапануецца ў інтэрв’ю з прафесарам Міжнароднай акадэміі архітэктуры Алегам Быкоўскім «Камень, сталь і натхненне».

📎 Развітацца з летам чытачам прапанавана артыкуламі «"Жніво" Міхася Сеўрука: сімвал нацыянальнага мастацтва» і «Музыка летняга водару», які ўвайшлі ў праект «Музыка жаночага хараства».

🏛 Сачыце за навінамі разам з часопісам «Мастацтва».
  • 🔥 4
  • 👍 1
More from @minkultrb
  1. Sep 30, 2026🇧🇾 🇷🇺 Национальную киностудию «Беларусьфильм» посетила официальная делегация Республик…
  2. Sep 30, 2026🇧🇾 Приветственный адрес Министра культуры Республики Беларусь Марата Сергеевича Маркова…
  3. Sep 30, 2026🗺 Маладзёжны тэатр эстрады ўпэўнена рухаецца наперад па сваім творчым маршруце ў межах рэ…
  4. Sep 30, 2026📽🦋 Дан старт XXIX Международному фестивалю анимационных фильмов «Анимаёвка-2026». 🖼 Сег…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →