🇧🇾
Рэалізацыя праекта адбываецца па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.📍 На гэты раз хваля сталічнага мастацтва завітала на Гродзеншчыну, а цэнтрам прыцягнення і натхнення стаў горад Скідзель.
Артысты тэатра падарылі цудоўны настрой дзецям і іх бацькам: музычная казка «Катавасія і Пёсасторыя прыўзняла заслону таямніцы над дзіўным і шчырым сяброўствам, якое здольнае аб'яднаць нават самых непадобных герояў.





