У Магілёве паспрабуюць паўторна прадаць з аўкцыёна скандальна вядомы дом 1910 года пабудовы па вуліцы Лазарэнкі,15.
Першыя таргі 27 жніўня не адбыліся з-за адсутнасці жадаючых, бо існуюць абмежаванні ў сувязі з наданнем будынку статуса аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Новы аўкцыён прызначаны на 13 кастрычніка. Кошт зніжаны з 275 000 USD да 214 600 USD.
❌Апошнія 12 гадоў дом стаіць у закансерваваным выглядзе пасля скаргаў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў ў Генеральную пракуратуру. Пік канфлікта прыйшоўся на 2014 год, калі магілёўскія чыноўнікі вырашылі пазбавіць гэты дарэвалюцыйны помнік грамадзянскай архітэктуры ахоўнага статуса, а актывісты гэтаму пярэчылі.
👀Пакуль ішло разбіральніцтва, новы ўласнік (прыватнае прадпрыемства “Спектр”) надбудаваў над домам новы паверх, якога раней ніколі не было і які фактычна змяніў цалкам яго гістрычнае аблічча. Фірма хацела выкарыстоўваць аб’ект пад свой офіс. Але пасля ўмяшальніцтва пракуратуры “Спектр” збанкрутаваў, і цяпер права ўласнасці на дом мае ТАА “ВіннерТрэйд”.
📍Адмыслоўцы адзначаюць, што будаўнічыя працы на аб’екце былі выкананыя досыць якасна, да таго ж падведзеныя ўсе камунікацыі. Аднак у выніку сітуацыя падвісла больш, чым на дзесяцігодзе і наступны аўкцыён таксама можа быць безвыніковым.
У 2020 годзе ўлады планавалі перавесці будынак у жыллёвы фонд, аднак і гэтая ідэя пацярпела фіяска.
Post #6127
259

- 🤡 3
- 👍 2