У школах Гродзенскай вобласці цалкам знікнуць заняткі эстэтычнага напрамку. Акрамя таго, па ўсёй Беларусі скарачаюць цьютараў.
Цалкам скарачэнне прафесійных ставак цьютараў і педагогаў эстэтычнага профіля будзе завершанае да канца бягучага года. Нагодай для скарачэння стала маштабная аптымізацыя штатнай колькасці работнікаў бюджэтных арганізацыяў згодна з пастановай Савета Міністраў №571 ад 17 кастрычніка 2025 года.
📉Мэтай пастановы стала аптымізацыя выдаткаў і эканомія дзяржсродкаў: дзяржава павялічыла грашовыя ўліванні ў вайскова-патрыятычнае выхаванне, але эканоміць на эстэтычным ухіле.
👀У верасні хваля скарачэнняў дакацілася да Гродзенскай вобласці. Там у школах і гімназіях звальняюць настаўнікаў эстэтычных напрамкаў (музыка, выяўленчае мастацтва, харэаграфія), а самі факультатывы знікаюць з праграмы. Дзецям, якія на іх займаліся прапануецца паступаць у профільныя музычныя альбо мастацкія школы.
👀У іншых рэгіёнах краіны такія самыя працэсы адбываліся яшчэ ўвесну, прыканцы мінулага навульнага года. Акрамя таго, у новым навучальным годзе скарочаны працоўны час і колькасць ставак для цьютараў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, нягледзячы на тое, што заключэнні псіхолага-медыка-педагагічных камісіяў вымушаюць установы адукацыі ствараць спецыяльныя ўмовы для такіх навучэнцаў.
Адзначым, што гэта не апошняе сістэмнае скарачэнне супрацоўнікаў з мэтай эканоміі дзяржсродкаў. З 1 снежня запрацуюць міжгаліновыя рэкамендацыі па разліку штата бухгалтараў і фінансавых спецыялістаў. Новыя скарачэнні ў бюджэтных установах непазбежныя.
Post #6126
238
- 🤬 7
- 👍 1