👥У відэастрыме з мазырскай калоніі №20 для рэцыдывістаў прымалі ўдзел 48 каледжаў - усе, якія існуюць у Гомельскай вобласці.
Візіты ў папраўчыя ўстановы, відэастрымы з калоніяў і лекцыі супрацоўнікаў МУС - гэта ўсё гомельскі абласны сацыяльны праект пад назовам “Папярэдзіць, каб спыніць”, які быў свядома заснаваны яшчэ ў 2022 годзе.
🔻Нагадаем, 11 верасня мы распавялі пра першы ў новым навучальным годзе стрым з папраўчай калоніі №20 для паўторна асуджаных, арганізаваны ў Нараўлянскім дзяржаўным каледжы. Высветлілася, што ў той жа дзень да відэаканферэнцыі былі далучаныя ўсе 48 каледжаў Гомельскай вобласці.
💻Куратарам масавага мерапрыемства выступіў аддзел прафарыентацыі філіяла Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў асобе загадчыцы Алесі Анохінай. З боку Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС партнёрам выступіў намеснік начальніка па арганізацыі выпраўленчага працэса Гомельскага упраўлення ДВК Іван Дзялендзік, які забяспечыў выступленні асуджаных перад падлеткамі.
Праект быў аформлены ў кастрычніку 2022 года пагадненнем паміж Галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама і аблупраўленнем ДВП. У першы год яго рэалізацыі супрацоўніцтва абмяжоўвалася мадазёжнымі форумамі, але ад 2024 года падлеткаў пачалі вадзіць на месцах несвабоды.
👫У межах праекта сістэмна арганізуюцца экскурсіі ў гомельскі СІЗА-3, сустрэчы ў выглядзе “Адкрытага мікрафона” у папраўчых установах адкрытага тыпу (так званыя “хіміі”) №17 у Гомлі, №21 у Мазыры і №22 у пасёлку Урыцкае, а таксама вдэастрымы з мазырскай ПК-20. Усё гэта “у мэтах прафілактыкі здзяйснення злачынстваў сярод навучэнцаў установаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі на тэрыторыі Гомельскай вобласці”.
Post #6097
365