🌎 На неабыякавых людзях трымаецца наша зямля. Ім не патрэбныя грошы, слава, матэрыяльныя каштоўнасці - сапраўдную асалоду і задавальненне ім прыносіць занятак сваёй улюбёнай справай і простыя словы падзякі за працу. І ведаеце, чым больш я жыву на Іўеўшчыне, тым больш радуюся таму, што гэтая зямля мае шмат такіх людзей.
Іван Мечыслававіч Буйко пачаў збіраць розныя прадметы з гісторыяй амаль у дзяцінстве, год 35 таму. Натхніў яго родны дзед. Як шмат хто з калекцыянераў, пачынаў з марак, потым значкі, грошы… А потым, амаль выпадкова, яму ў рукі папаў нямецкі піўны кубак 1896 года - і, як кажуць, панеслася)
На сёння цяжка пералічыць ўсю колькасць экспанатаў у яго калекцыі. Іванам Буйко праведзена 75 выставак. На гарышчы над хатай, якая выкарыстоўваецца як своеасаблівы музей, 800 розных банкнот, 3500 кніг, 3000 паштовак розных часоў, больш за 1000 пластынак і шмат, шмат чаго іншага. Сам калекцыянер гаворыць, што каб размясціць усю яго калекцыю, патрэбна памяшканне недзе ў 400 квадратных метраў.
Усё гэта разбіта на так званыя «эпохі», усяго іх сем: проста рэчы (як жылі нашыя продкі і чым карысталіся), Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, «Школьныя гады цудоўныя», дамашнія кінатэатры 60-х гадоў (як развівалася радыётэхніка), «На хвалях маёй памяці» (кнігі вучоных, знакамітых землякоў) і «Народжаныя ў СССР».
Апошнім часам Іван Мечыслававіч засяродзіўся на так званых віртуальных выставах. Здымкі з яго экспанатамі можна знайсці ў «Аднакласніках», на «Фэйсбуку», ва «Укантакце» і на «Маім міры».
Але дакрануцца да кнігі, якой больш за 300 гадоў, і адчуць флюіды пакаленняў, праз чые рукі прайшоў гэты фаліянт, - паверце, гэта амаль нельга апісаць словамі)
Карацей, лепш усю атмасферу перададуць здымкі. Звязацца з Іванам Буйко, каб наведаць яго музей, можна, напісаўшы яму асабістае паведамленне (старонка ў ФБ: https://www.facebook.com/iwan.buiko), але лепш тэлефанаваць: +375 29 697 10 44. І калі вы маеце нешта, што можа яго зацікавіць як будучы экспанат калекцыі, - калі ласка, прывозьце. Паверце, гэты чалавек гарыць сваёй справай.
І менавіта дзякуючы яму і такім, як ён, наша гісторыя жыве і не згасне
#вёскі_і_падарожжы_лд
Post #76
305
- 👍 9
- ❤🔥 1