TGViewer
Channel Public Channel
Лукашынскі дзённік

Лукашынскі дзённік

@lukadzen

🐷 Нейра-селянін, бульба-інвестар, SMS-калгаснік

👨‍💻 Ствараю тэксты, будую сэнсы і сюжэты

🏡 Жыву ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна

🤓 Сувязь з аўтарам: @evgenirum
Subscribers
596
Photos
1.1K
Videos
30
Links
60
Recent Posts 7 shown
Post #1321 188
📸 Моманты мінулага лета.

📌 Месцы здымак — Лукашына, Гаўя, Ліпнішкі, Ліда.
  • ❤‍🔥 33
  • 👍 7
  • 🥰 2
Post #1320 375
Лукашынскі дзённік 📸 Сябры, у гэтым канале зусім рэдка трапляецца інфармацыя пра аўтара. Неяк я не прывык шмат расказваць пра сябе. Але жыццё ў вёсцы настройвае на рамантычны лад, да таго ж адным жнівеньскім вечарам сяброўка Лена зладзіла мне сапраўдны фотасэт. Убачыўшы вынік…
Роўна два гады таму ў маіх сацсетках выйшаў допіс, які стаў першым крокам на лесвіцы значных перамен у жыцці

Шлях яшчэ не скончаны, але я ўжо пераадолеў значную частку дыстанцыі наверх.

Дзякуй усім, хто глядзіць, чытае, ставіць падабайкі, піша каменты — вашая падтрымка ў розных сацсетках (а часам і крытыка) дапамагаюць мне не здавацца

Карацей, усім чмокі ў гэтым чаціку 😘

«Лукашынскі дзённік» вяртаецца з вакацый і працягвае жыць
  • 🔥 43
  • 👍 16
Post #1319 410
Сёння ездзіў у месца, якое адкінула мяне на 25 год таму

Жнівень, спёка, а мы з дзедам едзем канём малоць жыта на вадзяны млын

Навокал шум лесу і машкары, ад летніх пахаў галава ледзь не робіцца дурною, і наперадзе — усё жыццё

Як даўно гэта было. Як хутка гэта скончылася. Як хочацца зноў туды вярнуцца

Хаця б на некалькі хвілін
  • 💔 34
  • 👍 17
  • 💯 2
  • 🔥 1
Post #1314 622
😳 У час, калі адна трывожная навіна змяняе другую, самае лепшае, што можна зрабіць для сябе – менш зважаць на тыя самыя навіны, а больш увагі надаваць таму, што сапраўды напаўняе вашае звычайнае жыццё.

Мы так часта забываем пра вельмі важныя і зусім простыя рэчы: проста пабыць у лесе, проста паслухаць спевы птушак, проста падыхаць свежым паветрам.

Ніхто не ведае, што чакае нас заўтра. Ды нават у наступны момант!

Таму вельмі важна адчуць напоўніцу спакой і магію дня сённяшняга.

А навіны пачакаюць
🤗
  • 💯 30
  • 🥰 9
  • 👍 8
  • ❤‍🔥 6
  • 💔 2
Post #1312 1.67K
📌 АБВЕСТКА: я канчаткова зрабіў выбар на карысць відэафармату. Ужо некалькі месяцаў «Лукашынскі дзённік» існуе выключна ў TikTok і Instagram.

Закрываць гэты канал я пакуль не збіраюся, але і актыўна весці яго не планую (прынамсі, у бліжэйшы час дакладна). Абставіны складваюцца так, што жыццё мяняецца, разам з ім мяняюся і я. ТГ як платформа ўжо даўно перастаў задавальняць мае патрэбы.

Таму каму цікава працягваць сачыць за мной - падпісвайцеся на TikTok і Instagram.

Дзякуй, што былі са мной
  • 👍 33
  • 😭 10
  • 🤯 3
  • 💔 1
Post #1308 1.52K
Трошкі разбавім вясковы кантэнт: днямі ездзіў у мястэчка ў кропку выдачы заказаў ВБ, каб забраць сёе-тое, у тым ліку і мікрафоны для запісу больш якаснага відэа. І калі да саміх тавараў у мяне пытанняў няма — усё працуе як трэба, хутка буду радаваць сябе і вас ролікамі з больш чыстым гукам — то вось праца самой інтэрнет-крамы, а дакладней, яе правілы, выклікала ў мяне шмат пытанняў і негатыўных эмоцый.

Карацей, гэта быў мой першы і апошні візіт туды. Дадам, што да гэтага моманту я неяк падсвядома пазбягаў узаемадзеяння з ёй, аддаючы перавагу на карысць іншых. Як бачна, інтуіцыя мяне не падводзіла.

Але ж меў вялікую патрэбу ў мікрафонах )

P.S.: відэа з новым гукам хутка выйдзе, чакайце)
  • 👍 37
Post #1306 1.25K
⏰ Нечакана адкрыў у сабе новую звышздольнасць: на працягу мо апошніх двух-трох тыдняў, у які б час не лёг надоечы, прачынаюся недзе каля пяці гадзін раніцы. Не сказаць, каб мяне гэта моцна турбавала, бо пакуль што абуджэнне супадае з пачаткам светлавога дня, ды і адчыняю вочы я напоўненым энергіяй і бадзёрым.

З іншага боку, якраз цяпер маю шмат справаў і па працы, і пры сядзібе, то такая звычка будзе якраз дарэчы. Ну і з гістарычнага пункту гледжання на вёсцы заўсёды ўставалі рана, з першымі пеўнямі. Пеўня ў мяне, праўда, няма.

🐔 То буду сам за яго
  • 🔥 35
  • 😁 14
  • 👍 7
Older posts →

About this channel

How can I read @lukadzen without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Лукашынскі дзённік: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Лукашынскі дзённік have?
Лукашынскі дзённік (@lukadzen) has 596 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Лукашынскі дзённік know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →