TGViewer
Суполка беларускіх пісьменнікаў Суполка беларускіх пісьменнікаў @lit_bel · 1.11K subscribers
Post #7336 291
***
Колькі ні прайшоў дарог і сцежак,
Колькі пералескаў не схадзіў,
Як зямной красой душу ня ўсцешыў,
А не разгадаў адвечных дзіў.

Ці каля Дзвіны,
Ці каля Піны,
Дзе чакаюць шчасцця землякі,
Шэпчуць аб нязведаным яліны,
І маўчаць аб вечным лазьнякі.

Берагуць яны дасюль сакрэты,
Ад чаго
Праз доўгія вякі,
Роднасццю,
Лагоднасццю сагрэты,
Кожны кут тут дарагі такі.
Чым ён непаўторны і бясцэнны
Што здалёк
Да сосен і кляноў,
Да бацькоўскай хаты пяцісценнай
Кліча нас спяшацца зноў і зноў...

І я зноў
З надзеяй і трывогай
Крочу па загадкавай зямлі...
Толькі б не канчалася дарога.
Толькі б дзівы дзіўныя жылі...


Генадзь Бураўкін

#раптамверш
  • ❤ 14
  • 👍 3
More from @lit_bel
  1. Oct 16, 2026⭐️ "Pradmova" сёння У пятніцу 16 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі: ✏️ 18.00—…
  2. Oct 16, 2026📙 "Горная краіна" Сяргея Абламейкі У праскім выдавецтве «Вясна» выйшла новая кніга гістор…
  3. Oct 15, 2026⭐️ "Соль зямлі" ў Беластоку Сёння, 15 кастрычніка, у беларускім хабе «Новая зямля» ў Белас…
  4. Oct 15, 2026📚 Новыя беларускія кнігі 📗 Восенню ў выдавецтве "INEXKULT" выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей…
  5. Oct 15, 2026⭐️ ХХХІ Гарэцкія чытанні "Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына" - міжнародна…
  6. Oct 14, 2026📙 "Традыцыйны светалад беларусаў" - том 5 Інстытут філасофіі НАН Беларусі выдаў заключны…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →