И следующее стихотворение на белорусском...
Стома
Крывавыя плямы пад столлю
Расплываюцца ў шэрай смузе
Тваёй стомы,
І ты зноўку сядзіш нерухомы
І знясілены, быццым бы выпіты,
Быццам літары шэрыя выбіты
На тваім пахавальным граніце...
Ты ляціш ў непатольным блакіце,
Дзе лунаюць у недакранутасці
Непамерныя глыбіны мудрасці...
Разумееш, што мудрасць ёсць стома,
І ты зноўку сядзіш нерухомы,
Бо крывавыя плямы пад столлю
Рэжуць вочы бязлітасным болем
І ў перадсмяротнай тузе
Расплываюцца ў шэрай смузе...
©Ирина Ширан
#стихи #философскаялирика #вершыпабеларуску
Post #553
38

- ❤ 5
- 👍 1
- 💔 1