Так как Ирина выступила и со старыми, и с новыми произведениями, выкладываем её подборку. И начнём с того самого перевода ♥️❤️🔥
Змярцвелая
(вольны пераклад песнi Linkin Park “Numb”)
Я стамiлася быць тым, чаго хочаш ты,
Я згубiла надзею, упала з вышыняў.
Для цябе не дайшла я апошняй вярсты,
Не кранула снягоў пераможнай вяршынi,
I цяпер кожны крок – Гэта новы папрок...
Бо згубiла я сэнс i губляю цябе,
Перажыла i стому i горыч пазнання,
Атрымала спаўна i шукаю сябе,
I хачу быць свабоднай у гэтым шуканнi.
Ты не бачыш, што ты проста душыш мяне,
Ты баiшся, што згубiш кантроль i ўладу.
Усё, чаго ты чакала, растала, як снег,
I цяпер мяне хочаш давесцi да ладу.
Зараз кожны мой крок – Гэта новы папрок...
Схаладнеўшы ўнутры, я не чую цябе,
Зразумеўшы ўсё, адыходжу ад спраў,
Атрымаўшы спаўна, я шукаю сябе.
Час пакажа, хто з нас там, дзе трэба, шукаў.
I я ведаю, што ўсё магу правалiць,
Але крочу наперад i веру ў сябе,
Бо я знаю: табе давялося пажыць
З тым, хто вось гэтаксама не верыў у цябе.
I няхай кожны крок –
Гэта новы папрок....
Бо я змерзла ўнутры i не чую цябе,
Я, стамiўшыся ўшчэнт, адыходжу ад спраў
I не кiдаю сэрца насустрач журбе:
Час пакажа, хто з нас там, дзе трэба, шукаў.
©Ирина Ширан
#художественныйперевод #стихи #linkinpark
Post #551
41
- ❤ 2
- 👏 2
- 👍 1
- 💔 1